Інфармацыйнае паведамленне
11 красавіка тэлеканалы "Беларусь 5" і "Беларусь 2" у прамым эфіры пакажуць матчы ў адказ 1/4 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
У сераду спартыўны канал медыяхолдынга ў рэжыме рэальнага часу прапануе тэлегледачам гульні ў адказ 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў. Мадрыдскі "Рэал" прыме турынскі "Ювентус". Пачатак трансляцыі ў 21:30.
Паралельным курсам тэлеканал "Беларусь 2" у прамым эфіры пакажа супрацьстаянне нямецкай "Баварыі" і іспанскай "Севільі". Для зручнасці балельшчыкаў "Беларусь 5" пакажа нямецка-іспанскае супрацьстаянне адразу па заканчэнні матча "Рэал" - "Ювентус".












