Прэс-рэліз
2-3 сакавіка 2017 года Генеральны прадзюсарскі цэнтр Белтэлерадыёкампаніі правядзе ў г. Пінску запіс спектакля "Пінская шляхта" Палескага драматычнага тэатра для далейшага паказу пастаноўкі ў эфіры культуралагічнага тэлеканала "Беларусь 3".
Нагадаем, дыплом "За найлепшы спектакль на беларускай мове", а таксама права на тэлевізійны запіс спектакля пастаноўка "Пінская шляхта" (рэжысёр - Віталь Баркоўскі) атрымала ад Белтэлерадыёкампаніі і тэлеканала "Беларусь 3" як спецыяльную ўзнагароду IV Рэспубліканскага конкурсу "Нацыянальная тэатральная прэмія".
Плануецца, што тэлеверсію "Пінскай шляхты" гледачы тэлеканала "Беларусь 3" змогуць убачыць у эфіры 27 сакавіка ў Сусветны дзень тэатра.
Дарэчы, фарс-вадэвіль "Пінская шляхта" паводле п'есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча - своеасаблівая творчая візітоўка Палескага драматычнага тэатра.












