"Беларусь 24" запрашае наведаць другую фотавыставу праекта "Я сэрцам бачу"

15.08.2018

Прэс-рэліз

16 жніўня ў 15:00 у галерэі "Атрыум" Нацыянальнай бібліятэкі стартуе новы этап маштабнага праекта "Я сэрцам бачу". Тэлеканал "Беларусь 24" прапаноўвае мінчанам і гасцям сталіцы наведаць унікальную выставу і ўбачыць работы таленавітых фатографаў.

Другая экспазіцыя, якая будзе ўключаць у сябе 40 новых захапляльных работ ад васьмі дзіўных фатографаў. Выстава, як і раней, прысвечана Году малой радзімы. Кожны здымак па-свойму ўнікальны і паказвае нашу краіну з незвычайнага ракурсу. Кожны, хто жадае, на працягу трох месяцаў, наведаўшы галерэю "Атрыум", зможа ўбачыць усю прыгажосць Беларусі: прыроду, людзей, архітэктуру і нават дзікіх жывёл у натуральным асяроддзі пражывання.

У экспазіцыю ўключаны работы Улада Сакалоўскага, Кацярыны Міцінай, Юліі Войніч, Андрэя Семянкова, Ільі Шырманава, Максіма Вейзэ, Дзмітрыя Важніка і Сяргея Гапона. Удзельнікі праекта ўжо паспелі пакарыць многія сэрцы сваімі здымкамі, не раз выйгравалі прэстыжныя конкурсы, уваходзілі ў топ лепшых фатографаў свайго жанру і былі адзначаны экспертамі вядомых сусветных выданняў - National Geographic, The Daily Telegraph, 35 Аwards.

"Новая фотавыстава будзе адрознівацца ад першай. Зараз мы хацелі паказаць самае важнае ў Беларусі - гэта яе людзей. Менавіта народ захоўвае і беражэ нашу багатую прыроду, будуе і ператварае гарады", - адзначыў галоўны дырэктар тэлеканала "Беларусь 24" Аляксандр Мартыненка.

З лепшымі работамі таксама можна азнаёміцца на сайце міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала belarus24.by ў раздзеле "Пра Беларусь" і на афіцыйных старонках "Беларусь 24" у сацыяльных сетках.

Выстава арганізавана сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Рэспублікі Беларусь пры тэхнічнай падтрымцы кампаніі Epson.