Прэс-рэліз
Міжнародны спадарожнікавы тэлеканал медыяхолдынга "Беларусь 24" аб'яўляе аб старце конкурсу творчых фотаздымкаў "Наша лета". Галоўны прыз для пераможца - адпачынак у аграсядзібе.
Умовы конкурсу простыя, а стаць удзельнікам можа не толькі глядач тэлеканала, але і любы ахвочы. Досыць апублікаваць да 31 ліпеня на сваёй старонцы “ВКонтакте” яркія крэатыўныя фатаграфіі летняга адпачынку са спецыяльным хэштэгам #Б24_нашелето.
"Мы прапаноўваем тэлегледачам зірнуць на свой водпуск і сваё лета па-новаму. І не абмяжоўваць сваю фантазію і колькасць фатаграфій на працягу ўсяго конкурсу! Спадзяёмся, гэты конкурс дапаможа нашым тэлегледачам і падпісчыкам у сацыяльных сетках раскрыць прыгажосць навакольнай прыроды, успомніць і ацаніць радасныя і прыемныя хвіліны свайго адпачынку", - адзначыў галоўны дырэктар тэлеканала "Беларусь 24" Аляксандр Мартыненка.
Падвядзенне вынікаў конкурсу "Наша лета" адбудзецца 1 жніўня. Тэлеканал "Беларусь 24" выбера пераможца з дапамогай інтэрнэт-генератара выпадковых лікаў random.org. Шчасліўчыка чакаюць незабыўныя выхадныя ў беларускай аграсядзібе "Малінаўка" з сапраўднай кедравай лазняй і кантактным заапаркам!
"Беларусь 24" глядзяць у розных кутках зямнога шара. А значыць, нас чакае вялізная колькасць яркіх здымкаў. Але галоўны прыз - адпачынак у Беларусі. Бо ў нашай краіне такая прыгожая прырода, што адпачыць тут можна не горш, чым на знакамітых сусветных курортах", - дадаў Аляксандр Мартыненка.
Больш падрабязна з правіламі конкурсу можна азнаёміцца на сайце belarus24.by і ў афіцыйнай групе тэлеканала “ВКонтакте”.












