"Беларусь 24" прымае ўдзел у кірмашы турысцкіх паслуг "Адпачынак-2017"

05.04.2017

5-8 красавіка тэлеканал "Беларусь 24" прымае ўдзел у Міжнародным кірмашы турысцкіх паслуг "Адпачынак-2017" і прадстаўлены ў рамках стэнда Міністэрства спорту і турызму.

Інфармацыйнае паведамленне

5-8 красавіка тэлеканал "Беларусь 24" прымае ўдзел у Міжнародным кірмашы турысцкіх паслуг "Адпачынак-2017". Сёлета традыцыйная вясновая профільная выстава праходзіць у Мінску па новым адрасе: пр. Пераможцаў, 14, у НВЦ "БелЭкспа".

Міжнародны спадарожнікавы тэлеканал Белтэлерадыёкампаніі "Беларусь 24" прадстаўлены ў рамках стэнда Міністэрства спорту і турызму.

Наведвальнікі выставы "Адпачынак-2017" змогуць сустрэцца з камандай тэлеканала, бліжэй пазнаёміцца з праграмамі і праектамі, а таксама прыняць удзел у сумеснай акцыі "Беларусь 24" і найбуйнейшых беларускіх тураператараў "Вазьмі Беларусь з сабой!".

Пры набыцці тура ў сваім турыстычным пакеце будучыя турысты знойдуць інфармацыйны буклет тэлеканала "Беларусь 24". З дапамогай нескладанай інструкцыі кожны турыст зможа глядзець тэлеканал у любым пункце свету і, значыць, заставацца на сувязі з Беларуссю і быць у курсе ўсіх актуальных падзей, якія адбываюцца ў краіне.

"Калі вы не знойдзеце сігнал канала на вашым тэлевізары ў гатэлі, дзе адпачываеце, то заўсёды можаце аднесці буклет на рэсепшн, і работнікі гатэля лёгка наладзяць тэлеканал "Беларусь 24" у вашым нумары. Тэлеканал вяшчае на трох прэміяльных спадарожніках. Праграмы "Беларусь 24" даступныя для 300 мільёнаў гледачоў больш як у 100 краінах свету. Беларусь заўсёды побач! Мы там, дзе знаходзіцца наш глядач!" - адзначаюць у дырэкцыі міжнароднага тэлеканала.

Адзначым таксама, што азнаёміцца з інфармацыяй пра тэлеканал, даведацца рэкамендацыі па прыёме сігналу "Беларусь 24" і паглядзець прамы эфір можна на афіцыйным сайце: belarus24.by