"Беларусь 24" прапаноўвае гледачам адправіцца ў займальны тур па "Гарадах Беларусі"

01.11.2017
На тэлеканале "Беларусь 24" - новы пазнавальны праект "Гарады Беларусі". Зараз гледачы змогуць ажыццявіць віртуальнае падарожжа па Беларусі: даведацца аб культурных каштоўнасцях і гістарычных таямніцах краіны, убачыць непаўторныя помнікі архітэктуры і, вядома ж, пачуць арыгінальныя гісторыі гасцінных жыхароў.

Прэс-рэліз

На тэлеканале "Беларусь 24" стартаваў новы пазнавальны праект "Гарады Беларусі". Зараз гледачы міжнароднага спадарожнікавага канала змогуць ажыццявіць віртуальнае падарожжа па Беларусі: даведацца аб культурных каштоўнасцях і гістарычных таямніцах краіны, убачыць непаўторныя помнікі архітэктуры і, вядома ж, пачуць арыгінальныя гісторыі гасцінных жыхароў.

У Беларусі налічваецца 115 гарадоў, з багатай унікальнай гісторыяй і помнікамі архітэктуры. Напрыклад, у XII стагоддзі ў адным з гарадоў дзейнічала каля 80 цэркваў, другі называюць горадам фестываляў і мастакоў, а ў трэцім дагэтуль працуе самы старажытны гадзіннік Еўропы.

Творчая каманда праекта "Гарады Беларусі" праехала больш за 1000 кіламетраў, сустрэлася з гісторыкамі і краязнаўцамі, пабывала ў зачыненых музеях, куды турыстам і мясцовым жыхарам уваход забаронены, вывучыла сотні старонак розных архіўных дакументаў, пагутарыла з экскурсаводамі і гараджанамі, каб паказаць, што ў Беларусі ёсць мноства месцаў, у якіх варта пабываць.

Вуліцы нашых гарадоў - неацэнная скарбніца гістарычных, архітэктурных і жыццёвых сакрэтаў. У новай праграме гледачы "Беларусь 24" убачаць не толькі знакавыя месцы і помнікі, але і даведаюцца пра легенды і павер'і горада, міфы і таямніцы, а таксама факты, якія раней заставаліся незаўважанымі.

"Кожны горад у чымсьці ўнікальны, у ім ёсць свае асаблівасці і традыцыі. Асабіста мне гэты праект даў магчымасць падарожнічаць па краіне. Гэта заўсёды вельмі цікава і захапляльна. Я жадаю, каб і іншыя людзі падарожнічалі па Беларусі. Каб яны, паглядзеўшы гэтую праграму, сказалі: "А чаму б і нам не махнуць туды ўсёй сям'ёй? Будзе здорава!". І яны не памыляцца, бо свет цудоўны і прыгожы. А наша краіна сапраўды ўнікальная", - лічыць аўтар праекта Алена Даміева.

Праграму "Гарады Беларусі" можна глядзець у эфіры "Беларусь 24" кожны панядзелак у 20:10, а таксама на сайце тэлеканала www.belarus24.by