"Беларусь 24" - on-line у любым месцы свету

08.02.2017
Міжнародны спадарожнікавы тэлеканал Белтэлерадыёкампаніі "Беларусь 24" прапаноўвае для сваіх інтэрнэт-гледачоў новую версію афіцыйнага сайта www.belarus24.by.

Прэс-рэліз

Міжнародны спадарожнікавы тэлеканал Белтэлерадыёкампаніі "Беларусь 24" прапаноўвае для сваіх інтэрнэт-гледачоў новую версію афіцыйнага сайта www.belarus24.by. З абноўленым дызайнам зараз больш зручна даведвацца галоўныя навіны, глядзець прамы эфір тэлеканала і найлепшыя выпускі асноўных праграм. Дзякуючы зразумеламу інтэрфейсу карыстальнікі могуць лёгка пераключацца паміж праектамі і знаходзіць менавіта тое, што іх цікавіць.

"Акцэнт на сайце, гэтак жа як і ў эфіры тэлеканала, мы зрабілі на іміджавых праектах пра нашу краіну, каб замежныя карыстальнікі ведалі, чым жыве сучасная Беларусь. Ключавыя падзеі, інавацыйныя праекты сусветнага значэння, новыя турыстычныя маршруты, знакавыя культурныя мерапрыемствы, а таксама ўнікальныя асобы - наш сайт прапаноўвае ўсё самае актуальнае! А беларусы, знаходзячыся за межамі краіны, заўсёды могуць быць у курсе апошніх падзей", - адзначыў кіраўнік "Беларусь 24" Аляксандр Мартыненка.

На абноўленым сайце можна глядзець навіны ў рэальным часе, а аператыўная стужка падзей і прамы эфір дапамогуць быць у курсе ўсяго, што адбываецца. Дарэчы, менавіта дзякуючы арганізацыі прамога эфіру на сайце www.belarus24.by беларускі канал можна глядзець у любым месцы свету, што асабліва актуальна, бо сёння гледачы ўсё часцей глядзяць тэлебачанне ў рэжыме анлайн з-за аператыўнасці, пашыранай функцыянальнасці і бясплатнага доступу.

Сучасны дызайн і зручная навігацыя дазваляюць аўдыторыі з камфортам бавіць час на афіцыйным сайце "Беларусь 24". Акрамя паляпшэння тэхнічных характарыстык, сайт стаў больш інфарматыўным, з'явіліся новыя раздзелы і рубрыкі, дадаліся новыя інфармацыйныя віджэты, пашырыўся відэаархіў.

Зараз у рамках аднаго сайта можна не толькі сачыць за галоўнымі навінамі і глядзець відэаархіў, але і азнаёміцца з прагнозам надвор'я або курсамі валют. Для замежных карыстальнікаў з'явіліся арыгінальныя інфармацыйныя раздзелы "Аб Беларусі" і "Сардэчна запрашаем у Беларусь" з унікальным тэкставым і відэакантэнтам. Таксама сярод навін - раздзел "Глядзіце на канале", дзякуючы якому гледачы могуць даведвацца аб самых цікавых праектах тыдня і знаёміцца з будучымі прэм'ерамі не толькі ў эфіры "Беларусь 24", але і на сайце.

Архіў самых значных перадач "Беларусь 24", які сёння налічвае сотні гадзін запісаў, можна паглядзець анлайн цалкам бясплатна і без рэкламы, прычым не толькі на экранах камп'ютараў, але і на смартфонах і планшэтах. Навіны, інфармацыйна-аналітычныя праекты, ток-шоу, эксклюзіўныя інтэрв'ю, перадачы аб гісторыі і славутасцях нашай краіны - відэаархіў папаўняецца кожны дзень, а арыентавацца ў ім дапамагае палегчаная навігацыя і зручнае сартаванне праграм па катэгорыях.

Усе асноўныя раздзелы сайта www.belarus24.by даступныя на англійскай мове. У беларускамоўнай версіі размешчана падборка праектаў канала, якія выходзяць на беларускай мове.

Дзякуючы інтэграцыі сайта з сацыяльнымі сеткамі карыстальнікі маюць магчымасць за адзін клік падзяліцца з сябрамі цікавымі спасылкамі, пакінуць свой каментарый або задаць пытанне. Нагадаем таксама, што, як і раней, у гледачоў ёсць магчымасць запампаваць упадабаную перадачу.

Каманда тэлеканала ўвесь час працуе над паляпшэннем сайта, аператыўнай падачай актуальных навін, якасным асвятленнем самых значных падзей Беларусі і свету, а таксама стварэннем новых арыгінальных праектаў. Штодня і кругласутачна "Беларусь 24" робіць нашу краіну бліжэйшай.