29 ліпеня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 2" стартуе новы, дзявяты сезон папулярнага ўкраінскага шоу пра падарожжы "Свет навыварат". Гэтым разам вядучы Дзмітрый Камароў адправіцца ў Японію - краіну, дзе будучыня сустракаецца з мінулым, - каб паказаць адваротны бок гэтага жыцця.
"Свет навыварат" пакажа Японію зусім не такой, якой мы яе ўяўляем. Мегаполісы, дзе абвастраецца пачуццё адзіноты, дзе сямейныя традыцыі замяняюць паслугамі, а высакароднасць суіснуе з мафіяй… Гледачоў чакаюць узыходжанне на Фудзіяму і паядынак з барцом сумо, смяротная ежа і подых актыўнага вулкана, спаборніцтвы ў басейне з граззю і сад травяной сакуры, а таксама іншыя захапляльныя і небяспечныя прыгоды.
Так, у першым выпуску новага сезона праекта Камароў будзе абвяргаць агульнавядомыя міфы і стэрэатыпы аб Краіне ўзыходзячага сонца. Тэлевядучы пражыве адзін дзень як звычайны японец, паспрабуе разгадаць сакрэт поспеху Японіі і зразумець, чаму ў краіне будучыні не ўсё шчасліва.
Дзявяты сезон пазнавальнага трэвел-шоу "Свет навыварат" будзе выходзіць на "Беларусь 2" у нядзелі і панядзелкі. Прэм'еру першага выпуску новага сезона тэлегледачы ўбачаць 29 ліпеня ў 9:20 і 30 ліпеня ў 12:55.













