"Беларусь 2" пакажа фільм пра конкурс "Уладар сяла 2016"

18.11.2016
27 лістапада ў эфіры тэлеканала "Беларусь 2" гледачам будзе прапанаваны фільм пра рэспубліканскі сямейны сельскагаспадарчы праект "Уладар сяла 2016" - конкурс, за перамогу ў якім па традыцыі спаборнічаюць самыя актыўныя, творчыя і дружныя сем'і з розных куткоў нашай краіны.

Прэс-рэліз

27 лістапада ў эфіры тэлеканала "Беларусь 2" гледачам будзе прапанаваны фільм пра рэспубліканскі сямейны сельскагаспадарчы праект "Уладар сяла 2016" - конкурс, за перамогу ў якім па традыцыі спаборнічаюць самыя актыўныя, творчыя і дружныя сем'і з розных куткоў нашай краіны. Здымачная група "Беларусь 2" і рэгіянальныя карэспандэнты медыяхолдынга пастараліся нічога не прапусціць - у фільме сабраныя самыя яркія моманты ўсіх этапаў праекта.

"Моцная бывае тая сям'я, дзе няма ўладанняў літары Я, дзе пануе толькі слова МЫ, дзе ёсць сумесныя мары!". Пад такім дэвізам праходзіў рэспубліканскі сямейны сельскагаспадарчы конкурс, ідэйным натхняльнікам якога з'яўляецца грамадскае аб'яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі". Штогод самыя таленавітыя сем'і краіны спаборнічаюць за тытул "Уладар сяла", праходзячы раённыя і абласныя этапы праекта, кульмінацыя якога - фінальны турнір.

Творчыя заданні, кулінарныя паядынкі, спартыўныя спаборніцтвы, дэманстрацыя прадметаў сямейнай творчасці, сельскагаспадарчая эстафета, конкурс відэаролікаў, створаных самімі канкурсантамі, - гэта толькі малая частка выпрабаванняў. На шляху да доўгачаканай перамогі прэтэндэнты выкладваюцца на 100%, што робіць праект відовішчным і займальным.

Калі гаварыць пра тое, якія яркія моманты ўбачаць гледачы ў фільме, то гэта, напрыклад, майстар-клас па хуткасным сартаванні ўраджаю або своеасаблівы паказ беларускіх нацыянальных касцюмаў з улікам асаблівасцяў рэгіёна пражывання сям'і. Так, удзельнікі праекта паспрабавалі сябе нават у ролі дызайнераў. Для шматлікіх гледачоў, магчыма, стане адкрыццём, што жаночая палова можа спрытна валодаць будаўнічымі інструментамі, а галава сям’і ў сваю чаргу віртуозна спраўляцца з іголкай і ніткай. Апроч гэтага, у эфіры будуць паказаны і кадры спартыўных спаборніцтваў.

Фінал папулярнага моладзевага праекта ў фільме будзе прапанаваны ўвазе тэлеаўдыторыі цалкам. Каму ўдасца атрымаць жаданы тытул "Уладар сяла 2016", глядзіце ў эфіры "Беларусь 2" 27 лістапада. Пачатак паказу ў 10:40.