Прэс-рэліз
6 кастрычніка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 2" прэм'ера інтэрактыўнага забаўнага праекта "Хто я?". Героямі новай праграмы стануць звычайныя прахожыя, якім трэба будзе адважыцца на авантуру і ўзяць удзел у інтэрактыўнай гульні.
Апошнім часам у моладзевым асяроддзі ўсё большую папулярнасць набіраюць розныя квесты са мноствам загадак і алгарытмамі іх рашэння. Тэлеканал "Беларусь 2" выйдзе на вуліцы і прапануе гараджанам прайсці такі займальны квест.
Вядучы праекта "Хто я?" Павел Кіслы будзе шукаць удзельнікаў сярод выпадковых прахожых. Гульня заключаецца ў тым, што герой стане кімсьці іншым, але сам не будзе ведаць кім. Толькі на таблічцы будзе напісаны новы вобраз персанажа, але ён яе не ўбачыць. Гэта можа быць як гістарычная асоба - Уладзімір Ленін ці Юрый Гагарын, так і наш сучаснік - Мікалай Баскаў або Аляксандр Саладуха. Некаторым удзельнікам "пашанцуе", і яны, не ведаючы пра гэта, прымераць таблічку з надпісам "рукавіца" або "крэсла".
Любы сустрэчны зможа дапамагчы герою адгадаць, хто ён, але ва ўдзельніка будзе ўсяго толькі 3 хвіліны, каб задаць навадныя пытанні. Гулец паспрабуе скарыстацца падказкамі прахожых, якія змогуць адказваць толькі "так", "не", "не ведаю".
Пераможцы, якія здолелі адгадаць слова на таблічцы, атрымаюць падарункі ад тэлеканала і партнёраў праграмы.
"На наша здзіўленне, ахвотнікаў паўдзельнічаць у гульні "Хто я?" было вельмі шмат. Магчыма, таму, што наш вядучы Павел Кіслы мае выдатнае пачуццё гумару, і ён нават не разгубіўся, калі ў адным з паркаў яго ўкусіла ігуана. На шчасце, усё абышлося, але калі выходзіш на вуліцы горада, трэба быць гатовым да ўсяго, і нашы гледачы ў гэтым пераканаюцца", - упэўнены адзін з аўтараў праекта Герман Малышчыцкі.
Прэм'ера праграмы "Хто я?" адбудзецца 6 кастрычніка ў 16:15 на тэлеканале "Беларусь 2".












