"Беларусь 2" аб'яўляе аб пачатку кастынгу ўдзельнікаў для новага рэаліці-шоу!

28.02.2017
Зусім хутка пачнуцца здымкі новага рэаліці-шоу, сачыць за падзеямі якога змогуць тэлегледачы "Беларусь 2" у эфіры тэлеканала.

Прэс-рэліз

Зусім хутка пачнуцца здымкі новага рэаліці-шоу, сачыць за падзеямі якога змогуць тэлегледачы "Беларусь 2" у эфіры тэлеканала.

Па словах стваральнікаў рэаліці-шоу, удзельнікаў праекта чакаюць самыя сапраўдныя прыгоды, незабыўныя эмоцыі, экстрэмальныя забавы, а таксама нечаканыя павароты. Усіх карт аўтары пакуль не раскрываюць, але папярэджваюць, што тыя, хто пройдзе кастынг, правераць сябе на трываласць, кемлівасць і, вядома ж, удачу.

Пакуль жа тэлеканал запрашае да адбору яркіх, цікавых і неардынарных асоб ва ўзросце ад 20 да 30 гадоў.

Для ўдзелу ў кастынгу неабходна запоўніць анкету, спампаваць якую можна на сайце тэлеканала www.belarus2.by/proekty/kasting-realiti-shou-na-belarus-2/. Далей заяўку і тры свае фатаграфіі трэба адправіць на паштовую скрыню reality@tvr.by