"Беларусь 1" прапануе "Актуальнае інтэрв'ю" з Паўлам Тапузідзісам

16.08.2017
Новы выпуск праекта Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі "Актуальнае інтэрв'ю" з адным з самых уплывовых беларускіх бізнесменаў Паўлам Тапузідзісам.

Прэс-рэліз

Cёння ў вячэрнім эфіры галоўнага тэлеканала краіны гледачы ўбачаць новы выпуск праекта Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі "Актуальнае інтэрв'ю" з адным з самых уплывовых беларускіх бізнесменаў Паўлам Тапузідзісам. З інтэрв'ю гледачы даведаюцца, якія змяненні чакаюць прадпрымальнікаў з кастрычніка гэтага года, чаму поспех бізнесу і дзяржавы непадзельныя, чым айчыннаму бізнесу можа дапамагчы лібералізацыя.

Да 1 кастрычніка 2017 года будзе гатовы пакет дакументаў па лібералізацыі ўсіх этапаў прадпрымальніцкай дзейнасці. Ён вырашае шматлікія актуальныя пытанні: абмежаванне праверак, спрашчэнне працэдуры адкрыцця бізнесу і фінансавую падтрымку бізнесменаў-пачаткоўцаў.

У "Актуальным інтэрв'ю" беларускі мільянер Павел Тапузідзіс распавядзе пра складанасці, якія ўзнікаюць паміж прадстаўнікамі ўлады і бізнесу, растлумачыць, як у краіне будуць спрошчаны ўмовы вядзення бізнесу, што можа перашкодзіць запусціць лібералізацыю, і растлумачыць, чаму прадпрымальнікам так неабходная канкурэнцыя.

Павел Георгіевіч прайшоў доўгі і цярністы шлях ад малога бізнесу да паспяховага кіравання найбуйнейшымі беларускімі кампаніямі, таму добра ведае ўсе праблемы і страхі прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў.

"Актуальнае інтэрв'ю" з Паўлам Тапузідзісам выйдзе на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24" 16 жніўня ў 21:45 адразу пасля "Панарамы".