"Беларусь 1" прапануе "Актуальнае інтэрв'ю" з Мікалаем Паліенкам

08.08.2017
9 жніўня - новы выпуск праекта Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі "Актуальнае інтэрв'ю" з сузаснавальнікам і генеральным дырэктарам  групы кампаній EVO Мікалаем Паліенкам.

Прэс-рэліз

9 жніўня ў вячэрнім эфіры галоўнага тэлеканала краіны гледачы ўбачаць новы выпуск праекта Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі "Актуальнае інтэрв'ю" з сузаснавальнікам і генеральным дырэктарам групы кампаній EVO Мікалаем Паліенкам. З інтэрв'ю гледачы даведаюцца аб самых неардынарных набытках беларусаў у Сетцы, а таксама калі дырыжаблі і дроны змогуць дастаўляць інтэрнэт-заказы да дома пакупніка.

Сёння купіць патрэбны прадукт у Інтэрнэце можна не выходзячы з дома. Гендырэктар буйной інтэрнэт-пляцоўкі Мікалай Паліенка ў "Актуальным інтэрв'ю" раскрые цёмны бок электроннага гандлю і распавядзе, ці можна купіць праз Інтэрнэт, напрыклад, танк.

Папулярны ўкраінскі прадпрымальнік пачынаў сваю працу ў IT-сферы. Праз некаторы час ён з сябрамі адкрыў гандлёвы інтэрнэт-цэнтр Prom.ua. За некалькі гадоў кампанія вырасла з лакальнага маркетплейса ў міжнародны праект. Але Мікалай не ўтойвае, што сам часцяком з задавальненнем ходзіць у афлайн-магазіны па пакупкі.

Журналісты АТН выведалі ў героя праграмы самы зручны спосаб куплі тавару ў Інтэрнэце і задаліся пытаннем, хто ўсё ж пераможа ў барацьбе за пакупніка - афлайн-магазіны або анлайн-сэрвісы.

Таксама ў эксклюзіўным інтэрв'ю Мікалай Паліенка распавядзе, ці можна зараз разлічыцца біткоінамі за тавар у Сетцы, і растлумачыць, чаму найбагацейшым чалавекам на планеце стаў бізнесмен з рынку e-commerce.

"Актуальнае інтэрв'ю" з Мікалаем Паліенкам выйдзе на тэлеканале "Беларусь 1" і "Беларусь 24" 9 жніўня адразу пасля "Панарамы".