"Беларусь 1" прапануе "Актуальнае інтэрв'ю" з Аляксеем Венядзіктавым

17.07.2017
19 ліпеня ў вячэрнім эфіры галоўнага тэлеканала краіны гледачы ўбачаць новы выпуск праекта Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі "Актуальнае інтэрв'ю" з галоўным рэдактарам радыёстанцыі "Рэха Масквы", кіраўніком тэлекампаніі "Рэха-ТБ" Аляксеем Венядзіктавым.

Прэс-рэліз

19 ліпеня ў вячэрнім эфіры галоўнага тэлеканала краіны гледачы ўбачаць новы выпуск праекта Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі "Актуальнае інтэрв'ю" з галоўным рэдактарам радыёстанцыі "Рэха Масквы", кіраўніком тэлекампаніі "Рэха-ТБ" Аляксеем Венядзіктавым.

Па адукацыі - гісторык, па прызванні - журналіст, Аляксей Аляксеевіч заўсёды знаходзіцца ў цэнтры ўвагі і галоўных падзей. Так, 29 чэрвеня ён прысутнічаў на сустрэчы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з кіраўнікамі найбуйнейшых расійскіх СМІ ў Маскве, а 12 і 13 ліпеня ўдзельнічаў у XIX Сусветным кангрэсе рускай прэсы.

У "Актуальным інтэрв'ю" Аляксей Венядзіктаў распавядзе пра ўражанні маскоўскіх зносін з Кіраўніком дзяржавы Беларусі, пра парадак кангрэса і пра тое, у якім званні адчувае сябе ён сам на цяперашняй гібрыднай вайне.

Вядомы журналіст і грамадскі дзеяч упэўнены, што памяркоўнасць і талерантнасць - галоўныя прыярытэты цывілізацыі новай лічбавай эпохі, і менавіта яны дапамогуць абараніць свет ад шматлікіх канфліктаў і войнаў. Спецыяльна для гледачоў "Беларусь 1" госць праграмы распавядзе, як змянілася медыяпрастора за апошнія гады, ці небяспечна журналістам удзельнічаць у гібрыднай вайне, чаму скарачаюцца чыстыя і сумленныя інфармацыйныя патокі, але ўзрастае хваля дэзынфармацыі ў сацыяльных сетках, і што ператварае інфармацыю ў небяспечную зброю.

Таксама герой "Актуальнага інтэрв'ю" падзеліцца сваім разуменнем і веданнем беларускага свету і распавядзе, якім будзе рускае слова ў свеце заўтра.

"Актуальнае інтэрв'ю" з удзелам Аляксея Венядзіктава выйдзе на тэлеканале "Беларусь 1" 19 ліпеня адразу пасля "Панарамы".