Прэс-рэліз
3-5 і 8 студзеня ў вячэрнім эфіры галоўнага тэлеканала краіны гледачы ўбачаць навагоднія выпускі праекта Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі "Актуальнае інтэрв'ю" з міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімірам Калтовічам, міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Леанідам Зайцам, міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, а таксама прэм'ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым.
3 студзеня ў эксклюзіўным інтэрв'ю на "Беларусь 1" Уладзімір Калтовіч распавядзе аб эфектыўнасці прынятага Прэзідэнтам Указа № 345 "Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання" для індывідуальных прадпрымальнікаў і прадпрыемстваў, якія працуюць у сельскай мясцовасці і ў малых гарадах, аб спрашчэнні правіл вядзення бізнесу.
Таксама міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі разгледзіць пытанні, якую работу па прывядзенні ў адпаведнасць з указам, які выйшаў, і дакументамі ім яшчэ трэба будзе зрабіць, што ўжо выканана, якія новыя правілы ў арганізацыях грамадскага харчавання з'явяцца неўзабаве і як будзе развівацца інтэрнэт-гандаль у краіне.
4 студзеня ў "Актуальным інтэрв'ю" міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц распавядзе, якім чынам Беларусь і Кітай пашыраюць супрацоўніцтва, дзякуючы чаму ў 2018 годзе сума выручкі ад экспарту беларускай прадукцыі ў КНР вырасце ў 10 разоў, якія айчынныя прадукты сталі гонарам краіны, чаму Беларусь з'яўляецца першай у СНД і займае 13-е месца ў свеце сярод тых, хто акрэдытаваны на пастаўку ялавічыны?
5 студзеня Уладзімір Макей растлумачыць, чаму 2017 год стаў для беларускай дыпламатыі паказальным, у чым станоўчыя вынікі пасля ўстанаўлення бязвізавага рэжыму і чаму спорт часам робіць больш за работу палітыкаў. Раскажа Уладзімір Уладзіміравіч і пра падрыхтоўку да ІІ Еўрапейскіх гульняў. Таксама герой "Актуальнага інтэрв'ю" вызначыць, хто будзе галоўным саюзнікам Беларусі, як будуць развівацца адносіны з ЕС, ЗША і Кітаем і чаму ключавым паняццем для краіны з'яўляецца дыверсіфікацыя, а таксама прынцып шматвектарнасці.
8 студзеня кульмінацыяй у серыі "Актуальных інтэрв'ю" стане сустрэча з прэм'ер-міністрам краіны Андрэем Кабяковым, які раскажа журналістам АТН аб праробленай працы ў 2017 годзе, падвядзе вынікі і раскажа пра намечаныя планы на 2018.
Навагоднія выпускі праекта "Актуальнае інтэрв'ю" выйдуць з 3 па 5 студзеня і 8 студзеня на тэлеканале "Беларусь 1" адразу пасля "Панарамы".












