"Беларусь 1" прапаноўвае "Актуальнае інтэрв'ю" з Ігарам Дадонам

10.07.2017
1 ліпеня ў вячэрнім эфіры галоўнага тэлеканала краіны гледачы ўбачаць новы выпуск праекта Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі "Актуальнае інтэрв'ю" з прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам.

Прэс-рэліз


11 ліпеня ў вячэрнім эфіры галоўнага тэлеканала краіны гледачы ўбачаць новы выпуск праекта Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі "Актуальнае інтэрв'ю" з прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам.

Сёння Кішынёў знаходзіцца на чацвёртым месцы па тавараабароце Мінска з краінамі СНД. Беларусь стабільна ўваходзіць у дзясятку гандлёва-эканамічных партнёраў Малдовы і штогод спажывае чвэрць малдаўскага экспарту вінаробнай і садавінагародніннай прадукцыі (10%). Акрамя таго ў гэтай краіне збіраюць і прадаюць трактары МТЗ і беларускія тралейбусы.

У снежні 2016 года ўсенародным галасаваннем прэзідэнтам Малдовы на чатырохгадовы тэрмін быў абраны лідар Партыі сацыялістаў Ігар Дадон. У 2006-2009 гг. ён узначальваў Міністэрства эканомікі і гандлю Малдовы, а ў 2008-2009 займаў пасаду першага віцэ-прэм'ер-міністра.

Спецыяльна для гледачоў "Беларусь 1" Ігар Дадон распавядзе пра сваё бачанне добрасуседскіх адносін з нашай рэспублікай, Расіяй і еўрапейскімі краінамі. Прэзідэнт упэўнены, што Малдову варта разглядаць як пляцоўку для прасоўвання беларускіх тавараў у ЕС і Турцыю. Герой эксклюзіўнага інтэрв'ю таксама назаве дадатныя тэндэнцыі ў развіцці Беларусі і распавядзе, якія з іх ён гатовы пераняць для сваёй працы на карысць Малдовы.

Глядзіце "Актуальнае інтэрв'ю" 11 ліпеня на тэлеканале "Беларусь 1" адразу пасля "Панарамы".