Прэс-рэліз
20 снежня ў вячэрнім эфіры галоўнага тэлеканала краіны гледачы ўбачаць новы выпуск праекта Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі "Актуальнае інтэрв'ю" са старшынёй Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, генерал-маёрам юстыцыі Андрэем Шведам.
Навуковыя адкрыцці ў звычайным уяўленні - гэта абавязкова космас або робаты, якія выконваюць за людзей усю працу. Новыя тэхналогіі сёння акружаюць нас паўсюль - нават у праваахоўнай сферы знайшлося месца ўласным навуковым распрацоўкам і ўкараненням. У Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз, які хутка адзначыць свой пяцігадовы юбілей, навука і высокія тэхналогіі сустракаюцца літаральна на кожным кроку. У адрозненне ад суседзяў у Беларусі ўжываюцца ўласныя нацыянальныя распрацоўкі. Напрыклад, пры дапамозе ДНК жывёл раскрываюцца справы аб браканьерах.
У "Актуальным інтэрв'ю" Андрэй Швед распавядзе аб раскрыцці злачынстваў па кроплі крыві, растлумачыць, як створаная ў Беларусі найбуйнейшая ў СНД база ДНК робіць тое, што раней здавалася фантастыкай, якія інавацыі ўкаранілі эксперты для выкрыцця злачынцаў у сферы IT і чаму ўсяго толькі грам новых відаў наркотыкаў можа забіць сотню людзей за секунду.
Сёння па тых жа наркотыках эксперты працуюць на апярэджанне. У іх ёсць магчымасць проста з месца злачынства адпраўляць на базу адпячаткі - фактычна адным клікам праз планшэт. З дапамогай ДНК чалавека, напрыклад, раскрываюцца і гучныя справы мінулых гадоў, да адказнасці прыцягваюцца злачынцы, віна якіх лічылася недаказанай.
У эксклюзіўным інтэрв'ю Андрэй Іванавіч распавядзе журналістам АТН, як устанавіць генатып злачынца, даказаць віну з дапамогай лінгвістычнай экспертызы, даведацца прычыну крымінальнага пажару за некалькі гадзін і якім чынам папоўніць спіс забароненых рэчываў больш як на паўсотні.
"Актуальнае інтэрв'ю" з Андрэем Шведам выйдзе на тэлеканале "Беларусь 1" 20 снежня адразу пасля "Панарамы".













