"Беларусь 1" парадуе гледачоў прэм'ернымі паказамі шматсерыйных фільмаў

31.08.2018

Прэс-рэліз

З верасня гледачоў галоўнага канала медыяхолдынга чакае абноўленая лінейка шматсерыйных фільмаў і міні-серыялаў. У шэрагу прэм'ер першага тыдня восені - "Кветкі дажджу" (Украіна, 2018) і "Сухацвет" (Украіна, 2015).

Вострасюжэтная меладрама Рамана Броўкі "Кветкі дажджу" - гэта адаптацыя вядомага паўднёвакарэйскага серыяла "Райскае дрэва".

Карэйскія дарамы, сюжэт якіх перанесены ў нашы рэаліі, карыстаюцца вялізнай папулярнасцю ў аўдыторыі гледачоў, так што і серыял "Кветкі дажджу" не стаў выключэннем. Рэжысёр карціны Раман Броўка вядомы тэлегледачам па такіх працах, як "Супрацьстаянне", "Хірургія. Тэрыторыя кахання" і "Прысуд ідэальнай пары". У галоўнай ролі ў карціне "Кветкі дажджу" гледачы ўбачаць узыходную зорку ўкраінскага кіно Мілу Сівацкую ("Ніткі лёсу", "Трайная абарона", "Параненае сэрца").

Васьмісерыйны фільм "Кветкі дажджу" стартуе ў эфіры канала "Беларусь 1" у панядзелак, 3 верасня, у 10:20 і ў 18:40.

100-серыйная авантурная меладрама Дзмітрыя Гольдмана "Сухацвет" - украінская адаптацыя паўднёвакарэйскай дарамы "Ледзяная кветка Адоніса" (Ice Adonis).

Па сюжэце, Надзя і Ігар кахаюць адно аднаго з першага курсу і даўно сустракаюцца. Але ў Ігара ёсць таямніца ад умілаванай: ён сын уладальніка найбуйнейшай у краіне касметычнай кампаніі "Пан-Касметыкс", а нядаўна стаў яе генеральным дырэктарам у сувязі з цяжкай хваробай бацькі. Па іроніі лёсу, менавіта ў гэтай кампаніі і імкнецца атрымаць працу Надзя, якая марыць выкарыстаць свае таленты ў галіне біялогіі і хіміі на карысць развіцця касметалогіі.

Маці Надзі Людміла нядаўна зноў выйшла замуж і пераехала ў дом да свайго мужа, юрыста Мікалая Белавуса. Але іх сумеснае жыццё азмрочвае непрыязнасць, з якой да Людмілы ставяцца Ірына і Тамара Сямёнаўна, дачка і маці Мікалая. Яго першая жонка, маці Ірыны, трагічна загінула шмат гадоў таму, і зараз мужчына хацеў бы простага сямейнага шчасця. Але яго маці вырашыла пакласці ўсе сілы на тое, каб зжыць са свету непажаданую нявестку, а дачка спадзяецца любымі спосабамі ажаніцца з Ігарам, жаніхом Надзі. Дзеля дасягнення сваіх мэт яны не спыняцца ні перад паклёпам, ні перад забойствам…

Галоўныя ролі ў серыяле выканалі Марына Дзьяканенка ("Джамайка", "Сашка") і Валянцін Тамусяк ("Сем вёрст да нябёсаў", "Другое дыханне"). Акрамя іх, у карціне задзейнічаныя Аляксандр Давыдаў ("Вера", "Сашка"), Кацярына Тышкевіч ("Дэпутацікі", "Падкідышы"), Тала Калатай, Аляксей Вярцінскі і Рыма Зюбіна.

Серыял "Сухацвет" будзе выходзіць у эфіры "Беларусь 1" з аўторка па пятніцу ў 14:35. Прэм'ера - 4 верасня.