"Беларусь 1" пакажа, як "На планеце растае лёд"

05.07.2017
6 ліпеня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануе новы выпуск летняга сезона праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "На планеце растае лёд". Гэтым разам гледачы даведаюцца, як глабальнае пацяпленне ўплывае на прыроду і чалавека.

Прэс-рэліз

6 ліпеня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануе новы выпуск летняга сезона праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "На планеце растае лёд". Гэтым разам гледачы даведаюцца, як глабальнае пацяпленне ўплывае на прыроду і чалавека.


тает-лед

Да спякоты і засухі, ліўняў і паводак, разбуральных тарнада і анамальных маразоў немагчыма прывыкнуць. У новым выпуску "Спецыяльнага рэпартажу" журналісты Агенцтва тэленавін распавядуць, ці можна прадбачыць, пазбегнуць або папярэдзіць гэтыя анамаліі надвор’я. У прыватнасці, размова пойдзе пра глабальнае пацяпленне і яго праявы.

Карэспандэнты АТН пагутарылі з замежнымі і айчыннымі кліматолагамі, палітыкамі і грамадскімі дзеячамі.

тает-лед

"Сюрпрызам для гледача стане непасрэдны ўдзел у праекце байцоў Рэчыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Гэтыя людзі штодня сутыкаюцца з небяспечнымі праявамі кліматычных змен", - распавяла адзін з аўтараў фільма "На планеце растае лёд", вядучая папулярнага праекта "Навіны надвор'я" Святлана Панкратава.

"Спецыяльны рэпартаж" пакажа кліматычныя сімптомы парушэння здароўя планеты, бо, як кажуць навукоўцы, леднікі ў Грэнландыі і Антарктыдзе ўжо прайшлі кропку незвароту, а дадатковыя два градусы для атмасферы Зямлі - стан крытычны.

Фільм "На планеце растае лёд" гледачы "Беларусь 1" убачаць у чацвер адразу пасля "Панарамы".

Нагадаем, летні сезон арыгінальнага праекта АТН "Спецыяльны рэпартаж" выходзіць у новым фармаце, з новай графічнай упакоўкай і крэатыўнымі рэжысёрскімі хадамі.