"Беларусь 1" пакажа творчы вечар Вольгі Рыжыкавай

11.04.2017
16 красавіка тэлеканал "Беларусь 1" пакажа тэлевізійную версію творчага вечара вядомай тэлевядучай, спявачкі і паэткі Вольгі Рыжыкавай. Здымкі музычнай падзеі Белтэлерадыёкампанія правяла 30 сакавіка ў канцэртнай зале "Мінск". Прэс-рэліз

16 красавіка тэлеканал "Беларусь 1" пакажа тэлевізійную версію творчага вечара вядомай тэлевядучай, спявачкі і паэткі Вольгі Рыжыкавай. Здымкі музычнай падзеі Белтэлерадыёкампанія правяла 30 сакавіка ў канцэртнай зале "Мінск".

Вольга Рыжыкава не толькі таленавітая тэлевядучая, папулярная спявачка, але і тытулаваны паэт-песеннік, яна з'яўляецца аўтарам многіх вядомых кампазіцый, што ўпадабаліся беларускаму і расійскаму гледачу і сталі сапраўднымі хітамі.

Першы аўтарскі вечар - вынік вялізнай работы, якую правяла Вольга як паэтка за апошнія сем гадоў. Таму ўсе песні, што прагучаць са сцэны, на яе вершы.

Варта адзначыць, што хіты аўтарства Рыжыкавай ёсць у рэпертуары гранда расійскай сцэны Льва Лешчанкі. У канцэрце спявак выканае некалькі песень, а новую кампазіцыю "Талісман" на вершы Вольгі і музыку Юрыя Вашчука (Тэа) Леў Лешчанка праспявае дуэтам разам з віноўніцай урачыстасці.

Удзел у аўтарскім праекце тэлевядучай таксама прынялі Руслан Аляхно, Анжаліка Агурбаш, Анатоль Ярмоленка, дзяржаўны ансамбль "Пясняры", Аляксандр Саладуха, Тэа, Іна Афанасьева, Іскуі Абалян, Алёна Ланская, Вікторыя Алешка, Аляксей Хлястоў, Саша Нема, Венера, Гюнеш, Ганна Шаркунова, Герман, Анастасія Ціхановіч і іншыя артысты. Яркіх элементаў у шоу дадалі выступленні кавер-групы Fortissimo і струннага квартэта Amadeus.

Вядучай творчага вечара выступіла сама Вольга.

Тэлеверсію канцэрта гледачы "Беларусь 1" убачаць 16 красавіка ў 17:00.