"Беларусь 1" пакажа тэлегледачам "Пашпарт аб'екта"

17.07.2018

Прэс-рэліз

На галоўным канале краіны ў рамках праграмы "Панарама" стартаваў новы шматсерыйны праект Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі "Пашпарт аб'екта", які распавядзе тэлегледачам пра ўсе арэны маючых адбыцца II Еўрапейскіх гульняў, а таксама пра талісман і гімн спартыўнага форуму - неад'емныя атрыбуты вялікіх спаборніцтваў.

Нагадаем, медыяхолдынг плануе маштабнае асвятленне II Еўрапейскіх гульняў, і для таго каб інфармацыйна падрыхтаваць да іх тэлегледачоў, аддзел спартыўных навін АТН 16 ліпеня ў рамках праграмы "Панарама" запусціў цыкл пяціхвілінных сюжэтаў, галоўная мэта якіх - паказаць функцыянальныя магчымасці спартыўных аб'ектаў маючых адбыцца Гульняў, падрабязна расказаць пра алімпійскую вёску і медыяцэнтр, азнаёміць з раскладам спаборніцтваў і падзяліцца іншай карыснай і эксклюзіўнай інфармацыяй.

Аўтары праекта - 9 спартыўных журналістаў АТН - у пошуках цікавых фактаў зазірнулі нават у Дзяржаўны архіў Беларусі! А пры дапамозе графічнага афармлення "Пашпарт аб'екта" растлумачыць правілы таго ці іншага віду спорту і распавядзе пра гісторыю яго развіцця ў Беларусі.

Праект будзе выходзіць у эфіры "Беларусь 1" у рамках праграмы "Панарама" ў будныя дні. Усяго запланавана 18 выпускаў.

Дарэчы, першы выпуск, у якім вядучая спартыўных навін Ганна Эйсмант раскажа пра "Мінск-Арэну", ужо даступны на афіцыйным YouTube-канале Агенцтва тэленавін "АТН навіны Беларусі і свету", дзе ў далейшым з'явяцца ўсе сюжэты цыкла.