Прэс-рэліз
3 красавіка ў эфіры галоўнага канала краіны Агенцтва тэленавін прапаноўвае новы выпуск праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "Новы цуд старога Будслава". Карэспандэнты АТН адкрыюць новую старонку гісторыі амаль 500-гадовага мястэчка і яго святыні - касцёла Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Раней - невялікая вёсачка, зараз - правінцыйнае мястэчка, здаўна знаёмае хрысціянам не толькі з Беларусі, але і з розных куткоў свету. Мясцовы каталіцкі храм ужо больш як 400 гадоў прыцягвае паломнікаў цудатворнай іконай Маці Божай. У яе гонар ужо чвэрць стагоддзя праводзіцца штогадовы міжнародны духоўны форум, які збірае тысячы вернікаў і святароў.
Сёлета ў Будславе з'явілася яшчэ адна рэліквія з магутнымі духоўнымі каранямі і таямнічай гісторыяй. Як і знакаміты абраз Багародзіцы, яна робіць цуды. Сакральную знаходку ўжо ўшанавалі па найвышэйшым каталіцкім абрадзе - яе асвяцілі ў алтары і ўрачыста размясцілі на адным з галоўных месцаў касцёла, побач з Паннай Марыяй.
Імя святыні-сенсацыі, яе працяглы шлях да сучаснасці - у фільме "Новы цуд старога Будслава" з цыкла "Спецыяльны рэпартаж", які гледачы "Беларусь 1" убачаць сёння ў 21:50 адразу пасля "Панарамы".












