"Беларусь 1" пакажа "Дачныя войны"

06.09.2018

Прэс-рэліз

6 верасня ў эфіры галоўнага канала краіны выйдзе новы фільм Агенцтва тэленавін з цыкла "Спецыяльны рэпартаж" - "Дачныя войны". Здымачная група АТН зрабіла рэйд па садаводчых таварыствах і гатовая расказаць тэлегледачам, за што ваююць беларусы на сваіх дачных участках.

Каб паўнавартасна адпачыць душой і целам ад гарадской мітусні, неабавязкова адпраўляцца за мяжу. Калі ў садзе смажацца шашлыкі, у гародзе спее агародніна, а па лужку бегаюць дзеці - гэта і ёсць райскі куток. Але як быць, калі, прыехаўшы на дачу, даводзіцца ўсе выхадныя марнаваць на вырашэнне праблем і лаяцца з суседзямі? Журналісты АТН паспрабавалі разабрацца, за што дачнікі аб'яўляюць вайну адно аднаму.

Дарэчы, зараз распрацоўваецца праект змяненняў і дапаўненняў ва Указ № 50 "Аб мерах па ўпарадкаванні дзейнасці садаводчых таварыстваў". Але ці дазволяць новаўвядзенні ў заканадаўстве зажыць па-новаму, калі самі людзі не заўсёды здольныя дамовіцца і пачаць дачную гісторыю з чыстага ліста?

"Калі ў таварыствах згоды няма, на лад іх справа не пойдзе. Калі мы ехалі ў рэйд, то і ўявіць не маглі, з чым сутыкнемся. Людзі гадамі сварацца і ненавідзяць адно аднаго. З-за чаго? Мы паспрабавалі разабрацца. Выснова: чалавечы фактар - вялікая справа. Калі людзі не хочуць дамовіцца і жыць у міры, то ніякія змяненні ў заканадаўстве іх не выратуюць", - гаворыць аўтар фільма Ксенія Лебедзева.

Напрыклад, у садаводчым таварыстве "Сонечнае - прагрэс" пытанне аб тым, хто на чыім боку паставіў агароджу, значна адстае ў спісе, ды і галоўнае зараз у жыхароў не адпачынак і прырода, а членскія ўзносы. Траціна садаводаў так і не здала грошы ў агульную скарбонку. А калі ўлічыць, што ў краіне каля 500 тысяч участкаў, дзе ёсць такія ж неплацельшчыкі, сума набягае вялікая, а значыць, і праблемы будуць толькі расці, калі, вядома, не вырашаць іх.

Фільм "Дачныя войны" з цыкла "Спецыяльны рэпартаж" тэлегледачы "Беларусь 1" убачаць у чацвер вечарам адразу пасля "Панарамы".

Присоединяйтесь к нам