Прэс-рэліз
9 мая ў Кіеве адбудзецца першы паўфінал Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017", які пакажуць тэлеканалы "Беларусь 1", "Беларусь 24", а таксама сайт Белтэлерадыёкампаніі tvr.by.
У першым паўфінале на сцэне Міжнароднага выставачнага цэнтра выступяць прадстаўнікі Швецыі, Грузіі, Аўстраліі, Албаніі, Бельгіі, Чарнагорыі, Фінляндыі, Азербайджана, Партугаліі, Грэцыі, Польшчы, Малдовы, Ісландыі, Чэхіі, Кіпра, Арменіі, Славеніі і Латвіі.
Каменціраваць галоўнае музычнае тэлевізійнае шоу Еўропы будзе журналіст Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі Яўген Перлін. Пачатак трансляцыі - 23:00.
Нагадаем, другі паўфінал, у якім возьме ўдзел афіцыйны прадстаўнік Беларусі - гурт NaviBand з кампазіцыяй "Гісторыя майго жыцця" і ў якім беларусы змогуць аддаць свае галасы ўпадабаным выканаўцам, акрамя ўдзельніка сваёй краіны, пройдзе 11 мая.












