"Беларусь 1" і "Беларусь 24" пакажуць другі паўфінал "Еўрабачання-2018"

09.05.2018

Прэс-рэліз

10 мая ў Лісабоне адбудзецца другі паўфінал Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018", які пакажуць тэлеканалы "Беларусь 1", "Беларусь 24", а таксама сайт Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by.

У другім паўфінале на сцэне Altice Arena выступяць прадстаўнікі Нарвегіі, Румыніі, Сербіі, Сан-Марына, Даніі, Расіі, Малдовы, Нідэрландаў, Аўстраліі, Грузіі, Польшчы, Мальты, Венгрыі, Латвіі, Швецыі, Чарнагорыі, Славеніі, Украіны.

Каменціраваць галоўнае музычнае тэлевізійнае шоу Еўропы будзе журналіст Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі Яўген Перлін. Пачатак трансляцыі - 22:00.

Нагадаем, фінал "Еўрабачання-2018" адбудзецца 12 мая, яго прамую трансляцыю таксама будуць весці тэлеканалы медыяхолдынга - "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24", а таксама афіцыйны сайт Белтэлерадыёкампаніі tvr.by.