Прэс-рэліз
20 лістапада ў 18:00 тэлеканалы "Беларусь 1" і спадарожнікавы "Беларусь 24" пачнуць прамую трансляцыю Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016", які пройдзе ў г. Валета (Мальта).
У прэстыжным музычным форуме прымуць удзел юныя таленты з 17 краін. Прадстаўнік Беларусі Аляксандр Мінёнак з песняй "Музыка маіх перамог", паводле вынікаў жараб'ёўкі, выступіць на сцэне Міжземнаморскага канферэнц-цэнтра пад дзявятым нумарам.
Каменціраваць шоу чатырнаццатага песеннага конкурсу будзе вядучая Агенцтва тэленавін медыяхолдынга Юлія Пярцова.
Нагадаем, сёлета Еўрапейскі Вяшчальны Саюз унёс змяненні ў правілы галасавання, паводле якіх пераможцу Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016" вызначаць тры склады журы: нацыянальныя дзіцячае і дарослае журы, якія будуць галасаваць у краінах - удзельніцах конкурсу падчас генеральнай рэпетыцыі, і міжнароднае прафесійнае журы, якое будзе галасаваць непасрэдна падчас фінальнага шоу на Мальце.
Вынікі галасавання нацыянальных журы ад нашай краіны аб'явіць удзельнік дзіцячага "Еўрабачання-2015" Руслан Асланаў.
Белтэлерадыёкампанія запрашае ўсіх фанатаў дзіцячага "Еўрабачання" ўключыць у нядзелю ўвечары тэлеканал "Беларусь 1" і падтрымаць нашага ўдзельніка і яго каманду падчас выступлення!












