Прэс-рэліз
На тэлеканале "Беларусь 1" з'явілася "Алімпійская віза" - спецыяльная рубрыка ў рамках "Панарамы". Новы праект Агенцтва тэленавін будзе расказваць гледачам, як спорт ператвараецца ў сапраўднае мастацтва. Тонкасці, адметнасці і нюансы барацьбы за алімпійскае золата - журналісты АТН пакажуць не толькі тое, чым мы заўсёды ганарыліся, але і тое, пра што мы нават не здагадваліся!
З 9 па 21 лютага ў карэйскім у Пхёнчхане пройдуць ХХІІІ зімовыя Алімпійскія гульні. Наша краіна на такіх спаборніцтвах рэгулярна ўваходзіць у топ-20 паспяховых сусветных дзяржаў, а апошняя зімовая Алімпіяда ў Сочы стала самай удалай за ўсю гісторыю суверэннай Беларусі. А часта будучыя героі Алімпіяд невядомыя ў грамадстве ў адрозненне, напрыклад, ад зорак сусветнага футбола.
Падрыхтоўка алімпійца складаецца з адных трэніровак з вялізнымі нагрузкамі і нюансаў таго ці іншага віду спорту, пра якія вырашылі расказаць карэспандэнты аддзела спартыўных навін АТН. Зараз гледачы будуць ведаць, якая сярэдняя амплітуда скачка спартсмена ў фрыстайле, чаму лёд на канькабежным стадыёне асаблівы, чым адрозніваецца дыяметр біятлонных мішэняў на стойцы і лежні. Алімпіяда пройдзе ў Азіі, і гэты факт стане дадатковай праблемай для атлетаў з Еўропы, бо ў Паўднёвай Карэі нават структура снегу адрозніваецца ад звыклай нам.
Трансляцыю галоўных спаборніцтваў чатырохгоддзя будуць ажыццяўляць каналы Белтэлерадыёкампаніі, і перад Гульнямі-2018 журналісты АТН пагутарылі з членамі зборных Беларусі па розных зімовых відах спорту. У дванаццаці выпусках праекта "Алімпійская віза" спартсмены раскажуць свае сакрэты, а іх трэнеры - аб прыступках, што вядуць да алімпійскіх вяршынь. У кожным выпуску - новы від спорту з самай свежай інфармацыяй пра колькасць ліцэнзій, расклад спаборніцтваў, задачы і г. д. Пры дапамозе графічнага афармлення праект растлумачыць гледачам асноўныя правілы ў тых ці іншых зімовых відах спорту. Адзначым, што ў сюжэтах "Алімпійскай візы" выкарыстоўваюцца ўнікальныя архіўныя кадры, якія знаёмяць гледачоў з гісторыяй таго ці іншага алімпійскага віду спорту ў Беларусі.
Падрабязнасці аб падрыхтоўцы алімпійскай дэлегацыі нашай краіны ў Паўднёвай Карэі і аб многім іншым рубрыка "Алімпійская віза" расказвае штодня ў выніковай інфармацыйнай праграме "Панарама" ў 21:00 на галоўным канале краіны.












