Прэс-рэліз
16 лістапада тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапаноўваюць новы выпуск праграмы "Буйным планам". Суразмоўцам аўтара і вядучага праекта Марата Маркава стане народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка.
Сёння кавалер расійскага ордэна Дружбы і беларускага ордэна Францыска Скарыны, кіраўнік легендарнага ансамбля "Сябры" Анатоль Ярмоленка святкуе дзень нараджэння. А заўтра ён стане госцем праграмы "Буйным планам", што, безумоўна, пацешыць шматлікую армію прыхільнікаў яго творчасці.
Тэлегледачы пачуюць мноства цікавых фактаў з гісторыі знакамітага ансамбля і даведаюцца, у чым сакрэт папулярнасці патрыярха беларускага шоу-бізнесу. Гутарка ў выпуску, які гэтым разам выйдзе ў эфір у сераду ў 21:45, пойдзе ў тым ліку і пра тое, хто і чаму прадракаў "Сябрам" хуткі канец. І, вядома ж, у вялікім шчырым інтэрв'ю Анатоль Іванавіч распавядзе не толькі пра творчасць, але і пра сваю сям'ю.
Нагадаем, у аўтарскім праекце "Буйным планам" тэлегледачоў чакаюць сустрэчы з людзьмі, якія з'яўляюцца непасрэднымі ўдзельнікамі галоўных падзей у нашай краіне і за яе межамі, з людзьмі, якія робяць Беларусь лепшай.












