ALEKSEEV выступіць на "Еўрабачанні" ў першым паўфінале пад 8-м нумарам

03.04.2018
Афіцыйны прадстаўнік Беларусі на Міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2018" ALEKSEEV з кампазіцыяй "Forever" выступіць у першым паўфінале пад нумарам 8.

Прэс-рэліз

Афіцыйны прадстаўнік Беларусі на Міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2018" ALEKSEEV з кампазіцыяй "Forever" выступіць у першым паўфінале пад нумарам 8.

Арганізатарамі конкурсу аб’яўлены канчатковы парадак выступленняў выканаўцаў у паўфіналах.

Нагадаем, сёлета парадкавыя нумары ўдзельнікаў паўфіналаў "Еўрабачання-2018", як і ў мінулыя гады, вызначалі прадзюсары песеннага форуму. На думку арганізатараў, такі падыход дазваляе зрабіць шоу больш цікавым і эфектным з пункта погляду рэжысуры.

Першы паўфінал, 8 мая: 1. Азербайджан, 2. Ісландыя, 3. Албанія, 4. Бельгія, 5. Чэхія, 6. Літва, 7. Ізраіль, 8. Беларусь, 9. Эстонія, 10. Балгарыя, 11. Македонія, 12. Харватыя, 13. Аўстрыя, 14. Грэцыя, 15. Фінляндыя, 16. Арменія, 17. Швейцарыя, 18. Ірландыя, 19. Кіпр.

Другі паўфінал, 10 мая: 1. Нарвегія, 2. Румынія, 3. Сербія, 4. Сан-Марына, 5. Данія, 6. Расія, 7. Малдова, 8. Нідэрланды, 9. Аўстралія, 10. Грузія, 11. Польшча, 12. Мальта, 13. Венгрыя, 14. Латвія, 15. Швецыя, 16. Чарнагорыя, 17. Славенія, 18. Украіна.

Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў Лісабоне (Партугалія) з 8 па 12 мая.

Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу традыцыйна будуць весці тэлеканалы медыяхолдынга - "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24".