Прэс-рэліз
Конкурс творчых фотаработ "Маё прывітанне II Еўрапейскім гульням", які праводзіць міжнароднае радыё "Беларусь" сумесна з фондам "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года", выклікае цікавасць у слухачоў з самых розных краін - ужо зараз у скарбонцы конкурсу каля васьмідзесяці арыгінальных сэлфі, і іх колькасць працягвае расці.
Беларусы таксама падключыліся да акцыі - і дарослыя, і дзеці, якія вядуць актыўны лад жыцця, вітаюць гасцей маючага адбыцца маштабнага спартыўнага форуму. Сэлфі з Індыі, Кітая, ЗША, Германіі, Пакістана, Фінляндыі, Украіны, Расіі, Бангладэш, Алжыра, Нігерыі, В'етнама і Таджыкістана ўжо ўпрыгожваюць тэматычную старонку на сайце радыё "Беларусь". Азнаёміцца з імі, а заадно і далучыцца да спартыўнага руху і, магчыма, натхніцца на ўдзел у конкурсе можа кожны, хто жадае, як гэта зрабіў кітаец Кевін Чжаа, які наведаў гарналыжны цэнтр у алімпійскім Пхёнчхане. Адразу некалькіх жыхароў Пакістана даслалі здымкі з матча па традыцыйнай гульні кабадзі, якая вельмі папулярная ў гэтай краіне і праводзіцца падчас мясцовых свят. А некаторыя слухачы ўжо становяцца пастаяннымі ўдзельнікамі конкурсаў радыё "Беларусь", як Дытмар Вольф з Германіі, які гэтым разам даслаў фотакалаж з лёгкаатлетычнага марафону ў Франкфурце.
Нагадаем, для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 25 кастрычніка 2018 года зрабіць фотаздымак падчас заняткаў спортам або на фоне спартыўных аб'ектаў, размясціць на ім любым спосабам хештэг #MINSK2019 і даслаць фота на электронную пошту: minskgames2019@gmail.com альбо прымацаваць яго да заяўкі на сайце радыё "Беларусь". Адзначым, кожны ўдзельнік конкурсу можа адправіць толькі адну фатаграфію.
Лепшыя матэрыялы будуць размешчаныя на сайце www.radiobelarus.by ў раздзеле конкурсу, а прамежкавыя вынікі будуць падводзіцца ў выпусках праграмы "Маё прывітанне II Еўрапейскім гульням" у эфіры міжнароднага радыё.
Пераможцаў акцыі чакаюць выдатныя падарункі - дыпломы ад Белтэлерадыёкампаніі, камплекты запрашальных білетаў на падзеі спартыўнай праграмы Еўрапейскіх гульняў і парадна-спартыўная экіпіроўка нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь!













