Акцыя тэлеканала "Беларусь 24", ААТ "Авіякампанія "Белавія" і РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск"

14.07.2017
Каля 300 пасажыраў прынялі ўдзел у сумеснай акцыі міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала "Беларусь 24", ААТ "Авіякампанія "Белавія" і РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск", якая адбылася 13 ліпеня. 

Інфармацыйнае паведамленне

Каля 300 пасажыраў прынялі ўдзел у сумеснай акцыі міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала "Беларусь 24", ААТ "Авіякампанія "Белавія" і РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск", якая адбылася 13 ліпеня.

Акцыя ў Нацыянальным аэрапорце Мінск праводзілася для прыцягнення аўдыторыі гледачоў "Беларусь 24", павелічэння значнасці тэлеканала ў краіне і за мяжой, а таксама павышэння пазнавальнасці Беларусі сярод замежнікаў.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі пасажыры двух рэйсаў авіякампаніі "Белавія" - кірункаў Барселона і Масква. Падчас рэгістрацыі кожны пасажыр атрымаў спецыяльны іміджавы буклет "Беларусь 24", у якім была прапанаваная інфармацыя пра сам тэлеканал, а таксама пра яго падключэнне ў той або іншай краіне. Для акцыі былі падрыхтаваныя буклеты на рускай і англійскай мовах.

Пасля заканчэння рэгістрацыі супрацоўнікі тэлеканала пракансультавалі ўдзельнікаў акцыі аб дзейнасці канала, яго праектах і тэрыторыі вяшчання. Пасажыры ў сваю чаргу падзяліліся сваімі ўражаннямі пра Беларусь.

"Гэта наша першая сумесная акцыя з Нацыянальным аэрапортам і кампаніяй "Белавія". Падобныя сустрэчы мы плануем і далей, паколькі яны даюць магчымасць напроста пагутарыць з нашымі рэальнымі і патэнцыйнымі тэлегледачамі. Тэлеканал "Беларусь 24" заўсёды гатовы да дыялогу, і мы імкнемся не проста чуць, але слухаць нашу аўдыторыю", - адзначыла выканаўчы прадзюсар тэлеканала "Беларусь 24" Надзея Мазур.

Нагадаем, азнаёміцца з інфармацыяй пра тэлеканал, даведацца рэкамендацыі па прыёме сігналу "Беларусь 24" і паглядзець прамы эфір можна на афіцыйным сайце: http://belarus24.by.