"Аднаго поля выгада" - новы выпуск "Спецыяльнага рэпартажу"

12.09.2018

Прэс-рэліз

13 верасня ў эфіры галоўнага тэлеканала краіны выйдзе новы фільм з цыкла "Спецыяльны рэпартаж" пра беларуска-малдаўскія адносіны - "Аднаго поля выгада". Аўтар выпуска Аляксандр Харавец раскажа пра сяброўства, эканоміку, палітыку без купюр і малдаўскі шлях паводле беларускага ўзору, а таксама пра тое, што ж з'яўляецца сімвалам плённага супрацоўніцтва Беларусі і Малдовы.

Без вырошчвання кукурузы на кармавыя мэты сёння немагчыма ўявіць сучаснасць і будучыню беларускай жывёлагадоўлі, і яе значэнне штогод узрастае. Вясной у беларускую зямлю кладзецца каля 30 тысяч тон насення кукурузы і амаль 5 тысяч тон імпартуецца. Закрыць гэтую патрэбнасць магчыма дзякуючы супрацоўніцтву з Малдовай, дзе навукоўцы дзвюх краін выводзяць сарты, якія найбольш прыстасаваныя да нашых глеб. Сумесныя гібрыды тут называюць Бел-Ма, скарочана ад Беларусь і Малдова.

Нагадаем, у красавіку падчас афіцыйнага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Малдову Аляксандр Лукашэнка разам з лідарам краіны Ігарам Дадонам на беларускіх трактарах засеялі кукурузнае поле, нарабіўшы тым самым нямала шуму ў медыяпрасторы.

Наколькі добры атрымаўся ўраджай, а таксама пра іншыя палі супрацоўніцтва, на якіх сёння працуюць каля 40 тысяч жалезных "Беларусаў" ці беларускіх тралейбусаў, што перавозяць за суткі палову жыхароў Кішынёва, тэлегледачы "Беларусь 1" даведаюцца ў чацвер вечарам адразу пасля "Панарамы".

Присоединяйтесь к нам