Прэс-рэліз
21 чэрвеня ў 19:00 спартыўны канал медыяхолдынга ў прамым эфіры пакажа ўрачыстую цырымонію адкрыцця абноўленага Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама". Арганізатары падрыхтавалі маштабную і насычаную музычна-спартыўную праграму.
Перад гледачамі выступяць вядомыя беларускія выканаўцы, сярод якіх Анатоль Ярмоленка, Тэа, Ганна Благава, Вікторыя Алешка, а таксама ўзорна-паказальны аркестр Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі і іншыя творчыя калектывы.
У рамках спартыўнай праграмы заяўлена першая лёгкаатлетычная эстафета сярод юных выхаванцаў спартыўных школ па лёгкай атлетыцы з усіх рэгіёнаў краіны. У складзе зборных самыя моцныя юнакі і дзяўчаты, кандыдаты на ўдзел у чэмпіянаце Еўропы 2018 года і юнацкіх Алімпійскіх гульнях 2018 года ў Буэнас-Айрэсе. Сімвалічны старт забегу дадуць прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый Себасцьян Коу і алімпійская чэмпіёнка Юлія Несцярэнка.
Сваю ўнікальнасць і шматфункцыянальнасць стадыён прадэманструе і ў рамках першага ў гісторыі абноўленага стадыёна футбольнага матча паміж зборнай камандай "Дынама" (Мінск, Брэст) і зборнай клубаў чэмпіянату Беларусі па футболе. Спартыўны каментатар матча - Уладзімір Навіцкі.
Завершыць мерапрыемства маляўнічы феерверк.
Урачыстую цырымонію адкрыцця Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама" тэлегледачы змогуць убачыць у прамым эфіры на спартыўным канале медыяхолдынга ў 19:00. Каменціраваць трансляцыю будуць Сяргей Мацкевіч і Павел Баранаў.












