Прэс-рэліз
10 красавіка тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануюць увазе гледачоў новы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым. На гэты раз у эфіры галоўная геапалітычная тэма на сусветным парадку дня - "Сірыя і свет".
Сірыя і свет. Зноў на мяжы… Якімі могуць быць наступствы ўдару па Сірыі? Чаго яшчэ чакаць ад Трампа - пытанне, якім задаюцца многія пасля запуску крылатых ракет. Пагаворым пра гэта ў вячэрнім эфіры на галоўным канале краіны.
У чый бок калыхнецца еўрапейскі маятнік на фоне апошніх падзей і праблем Старога Свету: Захаду або Усходу? Ці адкрыта скрыня Пандоры? І калі так, то ці хопіць разважлівасці ў сусветнай дыпламатыі закрыць яе своечасова? Вядучы разам з экспертамі і гасцямі праграмы паспрабуюць знайсці адказы і на гэтыя пытанні.
Глядзіце ток-шоу "Форум" сёння ў 20:00 на "Беларусь 1".












