Прэс-рэліз
На галоўным рынгу сусветнага чэмпіянату па муай-тай 12 мая прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў сумеснай акцыі Беларускай федэрацыі тайскага бокса і тэлеканала "Беларусь 5" - "5 пытанняў".
Нагадаем, з пачатку мая на спартыўным тэлеканале галоўнага медыяхолдынга краіны выходзілі ролікі з пытаннямі, прымеркаванымі да чэмпіянату свету па тайскім боксе. На электронны адрас Беларускай федэрацыі муай-тай прыйшла вялізная колькасць правільных адказаў. У выніку кампетэнтнае журы выбрала пяць пераможцаў, якія і ўдастоіліся гонару выйсці на галоўны рынг сусветнага чэмпіянату і атрымаць каштоўныя прызы і падарункі ад спартыўнага тэлеканала "Беларусь 5", а таксама ад Беларускай федэрацыі тайскага бокса.
"Гэта мерапрыемства - першае ў ланцужку промаакцый нашага тэлеканала", - адзначыў галоўны дырэктар "Беларусь 5" Павел Булацкі. - У далейшым мы плануем рэгулярнае правядзенне такіх мерапрыемстваў па іншых відах спорту і з удзелам розных айчынных клубаў і федэрацый. З дапамогай такіх акцый балельшчыкі змогуць даведацца аб гісторыі таго або іншага віду спорту, клуба, арэны, а таксама выйграць каштоўныя прызы".













