Прэс-рэліз
Першы нацыянальны канал Беларускага радыё пачынае другі тур VI Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі", які прымеркаваны да Года культуры. Зараз па традыцыі прафесійнаму журы трэба будзе праслухаць канкурсантаў, якія выступаюць у намінацыях "Эстрадны вакал", "Інструментальная музыка, салісты", а таксама "Спадчына".
"Прыемна адзначыць, што радыёконкурс "Маладыя таленты Беларусі" і сёлета ахапіў розныя рэгіёны нашай краіны. Так, у другі тур прайшлі юныя таленты з Мінска, Магілёва, Салігорска, Полацка, Гродна, Бабруйска, Маладзечна, Гомеля і шматлікіх іншых гарадоў. Дарэчы, самай актыўнай стала Магілёўская вобласць. Удзельнікамі праекта гэтым разам захацелі стаць 295 канкурсантаў, сярод якіх 168 - у намінацыі "Эстрадны вакал", 103 - "Інструментальная музыка, салісты", 24 - у намінацыі "Спадчына", - адзначаюць арганізатары праекта.
Зараз адбываецца адбор запісаў канкурсантаў, якія прайшлі I тур. У другім этапе папулярнага праекта прэтэндэнты на перамогу павінны будуць прадэманстраваць свае нумары прафесійнаму журы ў жывым выкананні.
Канкурсанты, якія выступаюць у намінацыях "Эстрадны вакал" і "Спадчына", змогуць заявіць пра сябе 18-19 лістапада.
25-26 лістапада журы праслухае канкурсантаў, якія выступаюць у намінацыі "Інструментальная музыка, салісты".
Пачатак праслухоўвання: 18 і 25 лістапада - у 15:00, 19, 26, 28, 29, 30 лістапада - 11:00.
III тур - вызначэнне лаўрэатаў конкурсу - адбудзецца ў перыяд з 28 па 30 лістапада.
Фінал радыёконкурсу запланаваны на снежань. Пераможцы будуць аб’яўлены і ўзнагароджаны каштоўнымі прызамі падчас вялікага гала-канцэрта.
Адзначым, што па выніках













