Аб падрыхтоўцы NaviBand да "Еўрабачання-2017"

23.03.2017

Белтэлерадыёкампанія працягвае падрыхтоўку да Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017". Так, 25-26 сакавіка група NaviBand і здымачная група Белтэлерадыёкампаніі прымуць удзел у pre-party "Еўрабачання" ў Рызе.

Інфармацыйнае паведамленне

Белтэлерадыёкампанія працягвае падрыхтоўку да Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017".

Так, 25-26 сакавіка група NaviBand і здымачная група Белтэлерадыёкампаніі прымуць удзел у pre-party "Еўрабачання" ў Рызе. Традыцыйна вечарынка, арганізаваная фанатамі папулярнага песеннага конкурсу, становіцца адной з першых, дзе канкурсанты з розных краін могуць пазнаёміцца, а таксама пагутарыць з журналістамі міжнародных СМІ.

3-6 красавіка Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук адправяцца ў Тэль-Авіў, дзе таксама ў рамках промамерапрыемства прапануюць песню "Гісторыя майго жыцця". Дарэчы, канкурсанты з Беларусі і Ізраіля выступаюць у адным паўфінале 11 мая, і гэтая вечарынка паслужыць своеасаблівай узаемападтрымкай прадстаўнікам дзвюх краін. Вечарынка ў Ізраілі сёлета пройдзе другі раз.

7-9 красавіка група NaviBand і здымачная група Агенцтва тэленавін возьмуць удзел у традыцыйным "Канцэрце "Еўрабачанне" ў Амстэрдаме.

Буйное еўрапейскае промамерапрыемства ў Нідэрландах пройдзе ўжо дзявяты раз. У сталіцы Галандыі сустрэнуцца практычна ўсе ўдзельнікі маючага адбыцца песеннага шоу, і "Гісторыя майго жыцця" будзе прэзентаваная яшчэ больш шырокай еўравізійнай тусоўцы.

Нагадаем, вечарынка ў Амстэрдаме лічыцца самай вялікай промападзеяй напярэдадні "Еўрабачання". Афіцыйныя прадстаўнікі краін-удзельніц змогуць пазнаёміцца, выканаць свае конкурсныя кампазіцыі, пагутарыць з журналістамі, якія актыўна асвятляюць папулярны песенны форум, і, вядома ж, сустрэцца з самымі адданымі фанатамі "Еўрабачання" з усёй Еўропы.

Фінал Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" адбудзецца ў Кіеве 13 мая, паўфіналы - 9 і 11 мая. Група NaviBand выступіць у другой частцы другога паўфіналу.

Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу традыцыйна будуць весці тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24".