Alekseev прадставіць Беларусь на Міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2018"

17.02.2018
Завяршыўся фінальны канцэрт нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018". Пераможцам нацыянальнага адбору і, адпаведна, афіцыйным прадстаўніком нашай краіны на міжнародным конкурсе стаў Alekseev, які набраў найбольшую колькасць балаў.

У Белтэлерадыёкампаніі завяршыўся фінальны канцэрт нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018". Пераможцам нацыянальнага адбору і, адпаведна, афіцыйным прадстаўніком нашай краіны на міжнародным конкурсе стаў Alekseev, які набраў найбольшую колькасць балаў.

Імя пераможца было аб’яўлена ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Трансляцыю шоу ў рэжыме оnline таксама вялі сайт медыяхолдынга tvr.by і радыёстанцыя кампаніі "Радыус FM".

ALEKSEEVПераможца атрымаў стылізаванае еўравізійнае сэрца, вырабленае па заказе Белтэлерадыёкампаніі шклозаводам "Нёман". Прызы і падарункі пераможцу і фіналістам уручылі і іншыя спонсары праекта.

Усяго ў фінале нацыянальнага адбору прымалі ўдзел 10 канкурсантаў: 1. Adagio; 2. Alekseev; 3. Shuma; 4. Napoli; 5. Анастасія Малашкевіч; 6. Гюнеш; 7. Радыёхваля; 8. Alen Hit; 9. Lexy Weaver; 10. Кірыл Гуд.

У вялікім канцэрце, апроч фіналістаў, выступілі спецыяльныя госці, сярод якіх група NaviBand, якая прадстаўляла нашу краіну на Міжнародным конкурсе "Еўрабачанне-2017", а таксама самыя яркія канкурсанты цяперашняга і леташняга нацыянальных адбораў.

Вялі гала-канцэрт Вольга Рыжыкава і Тэа.

Арганізацыю нацыянальнага адборачнага тура і далейшую падрыхтоўку беларускага ўдзельніка да Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" ажыццяўляе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў Беларусі член Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза.

"Еўрабачанне-2018", 63-і міжнародны конкурс песні, пройдзе ў Лісабоне (Партугалія) з 8 па 12 мая.