26 верасня ў эфіры "Беларусь 3" увазе гледачоў будзе прапанаваны новы музычны праект тэлеканала - конкурс "Песні пад гітару". Удзельнікамі праграмы стануць таленавітыя спевакі і музыканты, а ў ролі экспертаў выступяць вядомыя беларускія аўтары-выканаўцы.
Навіны кампаніі
23 верасня самае рокавае радыё “Сталіца” ў самым рокавым клубе TNT Rock Club адзначыць свой дзень нараджэння на ўсю “Рокавую моц!”
21 верасня тэлеканал "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа выязны матч мінскага "Дынама" ў КХЛ і гульню ў адказ каманды "Цмокі-Мінск" у баскетбольнай Лізе чэмпіёнаў.
28 верасня ў 19:30 адбудзецца прэм’ера чатырохсерыйнага мастацка-публіцыстычнага фільма “Скарына. Дзеля Бога і людзей”.
19 верасня тэлеканал "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа тэнісны матч у рамках турніру WTA ў Токіа з удзелам беларускі Аляксандры Сасновіч, сустрэчу БГК у SEHA-Газпрам Лізе і першую гульню паўфіналу Кубка Беларусі па хакеі з шайбай.
19 верасня на "Беларусь 1" спецыяльны рэпартаж "Дадзены загад яму на "Захад". Каб цалкам акунуцца ў атмасферу вучэнняў "Захад-2017", журналіст Аляксандр Харавец некалькі дзён пражыў з салдатамі і афіцэрамі 38 гвардзейскай асобнай дэсантна-штурмавой брыгады і экстэрнам прайшоў курс маладога байца.
16 верасня ў эфіры канала "Беларусь 1" у фармаце шоу "Вялікае тэлебачанне. Новы сезон" адбылася прэзентацыя тэлевізійнага сезона 2017-2018. Тэлеканалы медыяхолдынга распавялі пра грандыёзныя прэм'еры і пазнаёмілі з абнаўленнямі папулярных і любімых гледачамі праграм.
У першым квартале 2018 года тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі пяройдуць на вяшчанне ў HD-фармаце з шырокім экранам 16:9, якое адпавядае сучасным тэлевізійным прымальнікам і паказвае больш яркую і якасную карцінку.
18 верасня на "Беларусь 1" стартуе чарговы цыкл праекта "Нашы" - гэтым разам пад загалоўкам "Рэкардсмены". Героем першага выпуску стане самы выніковы беларускі хакеіст, уладальнік Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў і Кубка Колдэра, двухразовы чэмпіён Беларусі Міхаіл Грабоўскі.
16 верасня ў 18:45 тэлеканал "Беларусь 1" прапануе прэм'еру з прэм'ер - шоу "Вялікае Тэлебачанне. Новы сезон". У самай вялікай студыі Белтэлерадыёкампаніі "600 метраў" тэле- і радыёканалы медыяхолдынга прэзентуюць новыя праекты сезона 2017-2018.













