Навіны кампаніі

Тэлеканал "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа гульню 1/4 фіналу чэмпіянату Еўропы па валейболе з удзелам нашай жаночай зборнай. У сувязі з гэтым другі матч групавога раўнда Лігі Еўропы УЕФА БАТЭ - "Арсенал" будзе паказаны на "Беларусь 2".

28 верасня ў эфіры "Беларусь 1" новы выпуск праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "Штурм нябёсаў". Гэтым разам у цэнтры ўвагі акажуцца беспілотныя лятальныя апараты і іх уладальнікі, а таксама палёты па правілах і без.

27 верасня тэлеканал "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа чарговы матч мінскага "Дынама" ў КХЛ, гульню прынцыповых сапернікаў у беларускім гандболе і матч нашай жаночай зборнай у гэтым відзе спорту на кантынентальным узроўні. Традыцыйна ў вячэрнім эфіры гледачоў таксама чакае анлайн гульнявога дня Лігі чэмпіёнаў УЕФА.

1 кастрычніка Першы нацыянальны канал Беларускага радыё пачынае новы вяшчальны сезон. Канал стане яшчэ больш даступным і інтэрактыўным дзякуючы паблік-акаўнтам, сацыяльным сеткам і папулярным відэахостынгам.

26 верасня "Беларусь 5" пакажа матч з удзелам жаночай зборнай Беларусі па валейболе на стадыі плэй-оф чэмпіянату Еўропы. Гледачы спартыўнага тэлеканала медыяхолдынга і тэлеканала "Беларусь 2" таксама змогуць сачыць за матчамі другога тура футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

26 верасня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" новы выпуск спецыяльнага рэпартажа "Хачу. Магу. Буду!". У фільме гледачоў чакаюць няпростыя, але натхняльныя гісторыі жыцця трох беларусаў з абмежаванымі магчымасцямі, але з бязмежнай воляй.

Генеральны прадзюсарскі цэнтр медыяхолдынга пачаў здымкі новага інтэлектуальнага шоу "Я ведаю!". Школьнікі з усіх куткоў краіны сустрэнуцца ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", каб прадэманстваваць свае веды, эрудыцыю і творчыя здольнасці.

24 верасня тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі гатовыя падзяліцца эксклюзівам з гледачамі штотыднёвай інфармацыйна-аналітычнай праграмы "Галоўны эфір".

25 верасня - новы выпуск праекта "Нашы. Рэкардсмены". Героем фільма стане шматразовы чэмпіён свету па гіравым спорце, сяміразовы рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінеса Вячаслаў Харанека.

22 верасня тэлеканал "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа стартавы матч жаночай зборнай Беларусі на чэмпіянаце Еўропы па валейболе, а таксама цэнтральную гульню 23-га тура айчыннага першынства па футболе паміж брэсцкім "Дынама" і іх аднаклубнікамі з Мінска.