"Беларусь 5" пакажа новы праект тэлесезона 2017-2018 - "Трэніровачны дзень". Гледачы не проста наведаюць трэніроўкі вядомых спартсменаў або цэлай зборнай, але і даведаюцца, якія незвычайныя падзеі адбываюцца вакол герояў і іх кар'еры.
Навіны кампаніі
9 кастрычніка ў вячэрнім эфіры "Беларусь 1" стартуюць відэадзённікі "Патруль 113. За кадрам". Творчая каманда тэлеканала распавядзе, як праходзілі здымкі мастацкага фільма аб унутраных войсках МУС Беларусі.
9 кастрычніка на тэлеканале "Беларусь 1" выйдзе новы выпуск праекта Агенцтва тэленавін "Нашы. Рэкардсмены".
8 кастрычніка ў эфіры"Беларусь 5" стартуе праект "Снежны барс". Гэта новае рэаліці-шоу, у якім звычайныя беларускія мужчыны: псіхолагі, менеджары, інвестары, прадпрымальнікі - выйдуць на рынг, каб атрымаць галоўную перамогу ў жыцці - над самім сабой.
"Клуб рэдактараў" змяняе час выхаду, але не змяняе сваіх прыярытэтаў. З 6 кастрычніка ў студыі Белтэлерадыёкампаніі па-ранейшаму будуць збірацца галоўныя рэдактары самых аўтарытэтных беларускіх СМІ, каб весці адкрыты дыялог пра найважнейшыя і актуальныя грамадска-палітычныя падзеі ў краіне і ў свеце.
8 кастрычніка на міжнародным спадарожнікавым тэлеканале "Беларусь 24" стартуе праект, галоўная мэта якога - паказаць нашу краіну з незвычайнага ракурсу. Апроч гэтага, творчая каманда канала падрыхтавала маштабны конкурс - эстафету самых яркіх і маляўнічых фотаздымкаў Беларусі.
"Беларусь 3" аб’яўляе кастрычнік месяцам беларускай музыкі! Гледачоў чакаюць цікавыя прэм’еры, музычныя праекты, якія прадэманструюць багацце архіўнага фонду Белтэлерадыёкампаніі, а таксама шмат яркіх святочных канцэртных праграм.
Белтэлерадыёкампанія працягвае падрыхтоўку да Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017", які адбудзецца 26 лістапада ў Тбілісі (Грузія). Нагадаем, нашу краіну прадставіць Хелена Мерааі з песняй "Я самая".
7 кастрычніка на тэлеканале "Беларусь 1" адбудзецца прэм'ера новага інтэлектуальнага шоу "Я ведаю!". Удзельнікі праекта дакажуць, што беларускія вундэркінды геніяльныя ва ўсім.
З 1 кастрычніка праграмы міжнароднага вяшчання Беларускага радыё загучаць і на арабскай мове. Вяшчальны сезон 2017-2018 на радыё "Беларусь" будзе адзначаны яшчэ шэрагам новаўвядзенняў і цікавых праектаў.













