Навіны кампаніі

27 кастрычніка ў 19:45 на "НТБ-Беларусь" гучная прэм'ера - тэлеканал пакажа легендарны праект "Чакай мяне". Любімая праграма зараз будзе выходзіць кожную пятніцу ў вячэрнім эфіры.

19 кастрычніка ў эфіры "Беларусь 1" спецыяльны рэпартаж "Навучыце мяне жыць". Гэтым разам гледачы даведаюцца, як не трапіць у грашовы капкан ва ўласнай кватэры, сэканоміўшы на паслугах ЖКГ.

Напярэдадні XXIV Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад", які пройдзе з 3 па 10 лістапада, тэлеканал "Беларусь 3" пакажа лінейку мастацкіх фільмаў - прызёраў фестывалю папярэдніх гадоў.

17 кастрычніка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" новы выпуск праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "Крута, ты трапіў на YouTube!". Гэтым разам гледачы даведаюцца, хто і навошта кожную хвіліну "залівае" ў Інтэрнэт па 300 гадзін відэа і колькі зарабляюць беларускія відэаблогеры.

Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў Беларусі. Пра гэта Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь афіцыйна паведаміў Еўрапейскі Вяшчальны Саюз (ЕВС). Шоу адбудзецца ў Мінску ў лістападзе будучага года. 

15 і 22 кастрычніка "Беларусь 2" пакажа паўфінальныя гульні Міжнароднай лігі КВЗ - 2017. У эфіры тэлеканала гледачы змогуць падтрымаць беларускія каманды і ацаніць гумар удзельнікаў, якія прыехалі ў Мінск з самых розных гарадоў - ад Санкт-Пецярбурга да Астаны і ад Самары да Магадана.

16 кастрычніка на тэлеканале "Беларусь 1" стартуе чарговы цыкл праекта Агенцтва тэленавін "Нашы" - гэтым разам пад загалоўкам "Бізнесмены". Героем першага выпуску стане член Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Сяргей Навіцкі.

12 кастрычніка тэлеканал "Беларусь 5" пакажа цэнтральную гульню тура чэмпіянату Беларусі па хакеі, а таксама прамую трансляцыю другога матча міні-футбольнага клуба "Сталіца" на групавым этапе Кубка УЕФА.

16 кастрычніка ў эфіры "Беларусь 1" увазе гледачоў будзе прапанавана прэм'ера - на канале стартуе паказ меладрамы "Ніці лёсу".

17 кастрычніка “Беларусь 3” да 80-гадовага юбілею Мікалая Чаргінца пакажа праграму “Камертон”. Вядомы беларускі пісьменнік, палітык, баявы афіцэр, філосаф і юрыст стане госцем праграмы “Калейдаскоп”, а таксама тэлеканал падорыць гледачам мастацкі фільм “Маёр Ветраў”.