З 31 кастрычніка па 2 лістапада гледачы "Беларусь 1" змогуць у эфіры сачыць за журналісцкім расследаваннем Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі "Вайна за памяць", якое здымачная група правяла на тэрыторыі Польшчы, Чэхіі, Аўстрыі і Славеніі.
Навіны кампаніі
27 кастрычніка пройдзе турнір "Кубак тэлеканала "Беларусь 5" па баскетболе. У мерапрыемстве, арганізаваным спартыўным каналам медыяхолдынга, Беларускай федэрацыяй баскетбола і БК "Цмокі-Мінск" да дня нараджэння "Беларусь 5", прымуць удзел вядомыя спартсмены і медыйныя персоны.
26 кастрычніка ў вячэрнім эфіры "Беларусь 1" Агенцтва тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі пакажа прэм'еру дакументальнага фільма "Сіла ведаў", прысвечанага юбілею Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.
Услед за юбілеем Янкі Купалы і іншых вядомых дзеячаў айчыннага мастацтва тэлеканал “Беларусь 3” запрашае далучыцца да святкавання 135-годдзя таленавітага паэта і грамадскага дзеяча, генія вялікай і малой прозы - Якуба Коласа.
Кіраўніцтвам тэлеканала "Беларусь 5" дасягнута дамоўленасць аб паказе матча Кубка ФІБА паміж ізраільскім клубам "Бней Герцлія" і мінскімі "Цмокамі". 25 кастрычніка прамую трансляцыю гэтай гульні балельшчыкі змогуць убачыць на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі
Народнае шоу "Шчаслівы вечар", якое выходзіць на галоўным тэлеканале краіны кожную субботу ў 21:45, не толькі раскрывае творчы і духоўны патэнцыял беларускай сям'і, але і аб'ядноўвае ўсіх жыхароў нашай краіны, а таксама радуе прыемнымі падарункамі і нечаканымі сюрпрызамі ўдзельнікаў і гледачоў у студыі.
29 кастрычніка да юбілею народнага артыста СССР і Беларусі Валянціна Елізар’ева на тэлеканале "Беларусь 1" адбудзецца прэм'ера хранікальна-дакументальнага фільма Алега Лукашэвіча і Аляксандра Аляксеева "Валянцін Елізар’еў. Балет - мастацтва думкі".
24 кастрычніка ў эфіры "Беларусь 1" Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануе спецыяльны рэпартаж "Пячорныя людзі". Гэтым разам гледачы даведаюцца, як выжыць пры падземным цунамі, колькі вады выцекла з часоў "Слова аб палку Ігаравым".
Акцыя, якая стартавала па ініцыятыве міжнароднага радыё "Беларусь" 1 верасня, ахоплівае новыя кантыненты. Анлайн-прывітанні сваёй малой радзіме дасылаюць беларусы замежжа з розных краін: Расіі, Польшчы, Германіі, Грузіі, Італіі, Грэцыі, Аўстраліі і ЗША.
23 кастрычніка на тэлеканале "Беларусь 1" выйдзе новы выпуск праекта Агенцтва тэленавін "Нашы. Бізнесмены". Героем другога фільма стане ўладальнік сеткі ювелірных магазінаў "7 КАРАТ", вядомы прадпрымальнік Аляксей Карагін.













