5 лістапада тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі гатовыя падзяліцца эксклюзівам з гледачамі штотыднёвай інфармацыйна-аналітычнай праграмы "Галоўны эфір". Журналісты АТН даведаліся, якім чынам Аб'яднаныя Арабскія Эміраты прыцягваюць поспех, як нашы спартсменкі рыхтуюцца да фіналу Кубка Федэрацыі па тэнісе, хто стане чэмпіёнам краіны па футболе і чаму квадракоптары не псуюць неба.
Навіны кампаніі
15 лістапада ў Вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі адбудзецца канцэрт французскай опернай музыкі ў выкананні беларускай опернай спявачкі Надзеі Кучар і сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі.
У рамках сумеснай акцыі з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў і Нацыянальнай кінастудыяй "Беларусьфільм" тэлеканал "Беларусь 3" прапануе ўвазе гледачоў студэнцкія працы беларускіх рэжысёраў.
Нацыянальную дзяржаўную тэлерадыёкампанію Рэспублікі Беларусь наведалі прадстаўнікі Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза, якія з 31 кастрычніка да 3 лістапада знаходзяцца з візітам у Мінску.
1 лістапада на тэлеканале "Беларусь 2" стартуе новая праграма "Нічога сабе ньюз". Штодня творчая каманда праекта па ўсёй краіне і за яе межамі будзе шукаць і збіраць важную, цікаўную, нечаканую інфармацыю.
На тэлеканале "Беларусь 24" - новы пазнавальны праект "Гарады Беларусі". Зараз гледачы змогуць ажыццявіць віртуальнае падарожжа па Беларусі: даведацца аб культурных каштоўнасцях і гістарычных таямніцах краіны, убачыць непаўторныя помнікі архітэктуры і, вядома ж, пачуць арыгінальныя гісторыі гасцінных жыхароў.
31 кастрычніка тэлеканал "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа чарговую гульню мінскага "Дынама" ў КХЛ. Разам з "Беларусь 2" спартыўны канал таксама будзе сачыць за матчамі чацвёртага тура групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
Белтэлерадыёкампанія аб'яўляе адкрыты конкурс на распрацоўку сімволікі Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018", які пройдзе ў лістападзе наступнага года ў Мінску.
Да 135-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё з 30 кастрычніка па 6 лістапада пройдзе “Юбілейны тыдзень”. Увазе слухачоў будуць прапанаваныя вершы класіка і радыёспектаклі паводле яго твораў, а таксама тэматычныя праграмы з удзелам коласазнаўцаў і сваякоў пісьменніка.
З 3 па 8 лістапада ў эфіры галоўнага канала краіны будзе выходзіць серыя міжпраграмных ролікаў "Сімвалы савецкай эпохі", створаная спецыяльна да 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі.













