Больш за 300 электронных і паштовых лістоў з розных краін паступіла для ўдзелу ў адкрытым конкурсе распрацоўкі сімволікі для дзіцячага "Еўрабачання-2018".
Навіны кампаніі
19 лістапада народны артыст Беларусі, вядучы праекта “Беларусь як песня” на сацыякультурным канале Мікалай Скорыкаў адзначыць 60-гадовы юбілей. З гэтай нагоды “Беларусь 3” прапануе сольны канцэрт уладальніка цудоўнага бас-барытона і прыгожага аксамітнага тэмбру.
ЕВС унёс змяненні ў правілы Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017". Зараз беларусы змогуць падтрымаць удзельніка ад сваёй краіны і прагаласаваць за яго ў Інтэрнэце. Адкрытае галасаванне пачнецца ў пятніцу, 24 лістапада, на афіцыйным сайце еўрапейскага песеннага форуму.
15 лістапада ў эфіры "Беларусь 1" адбудзецца прэм'ера фільма "Анатолю Ярмоленку!", падрыхтаванага творчай групай Агенцтва тэленавін медыяхолдынга да 70-гадовага юбілею народнага артыста Беларусі.
14 лістапада ў эфіры "Беларусь 1" спецыяльны рэпартаж "Cабачае жыццё". Гэтым разам гледачы даведаюцца, якую цану за любоў да чалавека плаціць сабака, чаму гаспадары адмаўляюцца ад сваіх гадаванцаў, якім чынам можна выратаваць кінутых і непатрэбных ад вернай гібелі.
15 лістапада народны артыст Беларусі, стваральнік і нязменны мастацкі кіраўнік заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Сябры” Анатоль Ярмоленка адзначыць 70-гадовы юбілей.
15 лістапада ў эфіры "Беларусь 1" увазе гледачоў будзе прапанавана прэм'ера - на канале стартуе паказ медыцынскай драмы "Дзяжурны ўрач".
11 і 12 лістапада жаночая зборная Беларусі па тэнісе сустрэнецца з амерыканкамі ў фінальнай бітве за Кубак Федэрацыі.
9 лістапада ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануе новы выпуск праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "Тайнік трафікера".
Менш за месяц застаецца да прэстыжнага еўрапейскага песеннага форуму. 26 лістапада ў Тбілісі на ўсю Еўропу прагучыць песня "Я самая" ў выкананні беларускай удзельніцы дзіцячага "Еўрабачання-2017" Хелены Мерааі.













