26 лістапада ў праграме "Галоўны эфір" журналісты АТН падвядуць вынікі саміту "Усходняе партнёрства" і распавядуць, як праходзіла спецаперацыя па абяззбройванні зламысніка ў Магілёве, які спрабаваў абрабаваць банк.
Навіны кампаніі
29 лістапада стартуе новы інфармацыйна-аналітычны праект "Агнявы рубеж", прысвечаны біятлону. Праграма раскажа пра выступленні беларускіх страляючых лыжнікаў на найбуйнейшых сусветных спаборніцтвах, іх падрыхтоўку да Алімпійскіх гульняў - 2018 у Пхенчхане.
22 лістапада тэлеканалы "Беларусь 5" і "Беларусь 2" у прамым эфіры пакажуць матчы чарговага тура групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
23 лістапада ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" спецыяльны рэпартаж "Дарога жыцця". Гледачы даведаюцца, як сустракалі гуманітарную дапамогу ад беларусаў у Сірыі, каму яна неабходная, чым жыве сірыйскі народ сёння.
Прадстаўнік Беларусі Хелена Мерааі з песняй "Я самая" ў фінале Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" выступіць пад пятым нумарам.
25 лістапада тэлеканал "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа бой за тытул чэмпіёна свету па версіі WBА паміж беларускім баксёрам Аляксандрам Усцінавым і немцам Мануэлем Чарам.
Радыё "Беларусь" увесь час атрымлівае зваротную сувязь ад слухачоў з розных краін. У новым сезоне праграмы міжнароднага вяшчання Беларускага радыё загучалі на арабскай мове, і нядаўна радыёстанцыя атрымала першыя водзывы з Туніса, а ў рамках праекта "Гукае ласкай родны край!" анлайн-прывітанне даслалі беларусы з Аргенціны.
19 лістапада гледачы праграмы "Галоўны эфір" даведаюцца, калі ў нашай краіне будуць выпускаць да 120 тысяч аўтамабіляў за год, хто ў адказе за пліты, якія падаюць на беларускіх будоўлях, якім будзе талісман Еўрапейскіх гульняў - 2019 у Мінску.
26 лістапада ў 18:00 тэлеканалы "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы "Беларусь 24" пачнуць прамую трансляцыю фіналу дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" са сталіцы Грузіі - Тбілісі.
24 лістапада ў эфіры міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала медыяхолдынга стартуе прэм'ера новага тэлевізійнага цыкла "Беларусы". Праект распавядзе пра таленавітых і незвычайных беларусаў, пакажа самабытнасць і нацыянальны каларыт нашай краіны.













