3 снежня тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі гатовы падзяліцца эксклюзівам з гледачамі штотыднёвай інфармацыйна-аналітычнай праграмы "Галоўны эфір".
Навіны кампаніі
Галоўны медыяхолдынг краіны аб'яўляе аб пачатку прыёму заявак для ўдзелу ў Нацыянальным адборачным туры Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018".
4 снежня героем другога фільма праекта Агенцтва тэленавін "Нашы. Навукоўцы" стане акадэмік, доктар біялагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рашэтнікаў.
30 лістапада ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" Агенцтва тэленавін прапануе новы выпуск праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "Па струнцы". Выпуск, прысвечаны 100-годдзю Мінскай ваеннай камендатуры, расказвае не толькі аб гісторыі станаўлення ведамства, але і аб сучасных фактах, часта схаваных ад вачэй абывацеля. Журналістаў АТН падпусцілі да залпавых установак святочнага салюту і дазволілі прысутнічаць на трэніроўках роты ганаровай варты.
У рамках святкавання Дня беларускага кіно, які ў нашай краіне адзначаецца 17 снежня, тэлеканал "Беларусь 3" увесь першы месяц зімы прысвеціць мастацкім і дакументальным фільмам, створаным Белтэлерадыёкампаніяй і кінастудыяй "Беларусьфільм" у розныя гады.
1 снежня спартыўны канал медыяхолдынга прапануе гледачам прамую трансляцыю з Крамля, дзе адбудзецца жараб'ёўка галоўнага футбольнага турніру чатырохгоддзя.
2 снежня на "Беларусь 2" - прэм'ера новага праекта "Сыграй мяне, калі зможаш", дзякуючы якому гледачы пазнаёмяцца з таленавітымі артыстамі і пачуюць якасную і разнастайную музыку ў незвычайнай апрацоўцы.
Спецыяльная рубрыка ў рамках "Панарамы" распавядзе пра распрацоўкі Нацыянальнай акадэміі навук, іх практычнае і тэарэтычнае прымяненне, эфектыўнасць даследаванняў, што праводзяцца, іх укараненне ў вытворчасць.
Галоўная інтрыга дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" вырашылася. 26 лістапада ў Тбілісі адбылося фінальнае шоу.
27 лістапада на тэлеканале "Беларусь 1" стартуе чарговы цыкл праекта Агенцтва тэленавін "Нашы" - гэтым разам пад загалоўкам "Навукоўцы".













