Тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі гатовы падзяліцца эксклюзівам з гледачамі штотыднёвай інфармацыйна-аналітычнай праграмы "Галоўны эфір".
Навіны кампаніі
18 снежня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" - новая серыя спецыяльнага праекта Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі "Нашы", героем якой стане сусветна вядомы беларускі мастак Васіль Пяшкун.
19 снежня ў эфіры спартыўнага тэлеканала стартуе цыкл дакументальных фільмаў "Кубак вайны і міру", які распавядзе гледачам пра найвялікшыя хакейныя турніры, а таксама пра супрацьстаянне сусветных дзяржаў - Канады, СССР, Расіі.
Адзін з найстарэйшых праектаў Белтэлерадыёкампаніі вось ужо 20 гадоў з'яўляецца самай папулярнай ранішняй праграмай на беларускім тэлебачанні. 28 снежня, у дзень нараджэння праекта, павіншаваць любімую праграму прыйдуць яе стваральнікі і вядучыя розных гадоў.
Першы нацыянальны канал Беларускага радыё працягвае серыю міждзяржаўных радыёмастоў. Так, 12 снежня адбудзецца чарговы радыёмост з "Бірынчы радыё" (Грамадская тэлерадыёвяшчальная карпарацыя Кыргызстана).
12 снежня ў спецыяльны рэпартажы "Веды для жыцця" здымачная група АТН раскажа, над чым зараз працуюць беларускія эйнштэйны, якія прыярытэты і задачы ставіць перад сабою навука і хто гэтыя людзі, якія ствараюць будучыню Беларусі.
11 снежня героем трэцяга фільма праекта "Нашы. Навукоўцы"стане дырэктар Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Навучальна-навукова-вытворчы цэнтр "Тэхналаб" Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт кафедры электратэхнікі і электронікі ГрДУ Аляксандр Васілевіч.
12 снежня ў эфіры "Беларусь 1" прэм'ера - на канале стартуе паказ меладрамы "Жэмчугі". Непрыдуманыя гісторыі, няпростыя выпрабаванні, каханне і нянавісць, барацьба за жыццё - усё гэта ўбачаць гледачы новага серыяла.
6 снежня стартуе новы дакументальны цыкл "Легенды спорту: беларускія гісторыі". Ён раскажа пра чэмпіёнаў і таленавітых айчынных спартсменаў, якія яшчэ нядаўна радавалі перамогамі на буйных спаборніцтвах або працягваюць выступаць.
5 снежня ў эфіры "Беларусь 1" спецыяльны рэпартаж "Фін яго ведае". Творчая каманда АТН раскажа, як "падняць" мільярды з зямлі і ператварыць сметнікі ў палі для гольфа, а краіну без нафты і газу вывесці ў топ у эканоміцы і сацыяльнай сферы.













