Навіны кампаніі

У эфіры "Беларусь 1" спецыяльны рэпартаж "Абеларусіліся”. Здымачная група АТН распавядзе запамінальныя гісторыі людзей з чатырох кантынентаў, чые лёсы перасекліся ў самым цэнтры Еўропы, і даведаецца, якім бачаць Новы год у нашай краіне іншаземцы.

Першы нацыянальны канал Беларускага радыё працягвае серыю міждзяржаўных радыёмастоў. Так, 27 снежня адбудзецца чарговы радыёмост з "Радыё Бялград".

У творчай скарбонцы Белтэлерадыёкампаніі - чарговая заслужаная ўзнагарода: аўтар і вядучая праекта "Жанчыны і спорт" Ганна Эйсмант узнагароджана дыпломам Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК).

З 6 студзеня на тэлеканале "Беларусь 1" стартуе серыя новых выпускаў праграмы "50 рэцэптаў першага", творчая каманда якой пабывае ў Грузіі і пазнаёміць гледачоў з неверагодна смачнай і каларытнай аджарскай кухняй.

22 і 23 снежня Першы нацыянальны канал Беларускага радыё прапануе аматарам радыёдраматургіі прэм’еру спектакля ў дзвюх частках “Злачынства і пакаранне на берагах Свіслачы” паводле п’есы драматурга Ягора Конева.

Белтэлерадыёкампанія працягвае прымаць заяўкі для ўдзелу ў нацыянальным адборачным туры Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018".

Здымачная група  спецыяльнага рэпартажу "Ключы для бізнесу" даведалася, што рабіць, калі на брэндзе зарабляюць іншыя людзі, хто можа дапамагчы, калі перамовы на глабальным рынку заходзяць у тупік і саступаць ніхто не жадае, да каго звярнуцца, калі ў бізнесмена ёсць добры прадукт, але не хапае вопыту і сувязяў для яго прасоўвання.

Каналы Белтэлерадыёкампаніі прапаноўваюць правесці святочныя дні разам. Тэлегледачоў і радыёслухачоў у Новы год чакаюць эксклюзіўныя прамыя трансляцыі, святочныя канцэрты, доўгачаканыя прэм'еры і сапраўдныя цуды ў эфіры.

20 снежня ў вячэрнім эфіры гледачы ўбачаць новы выпуск праекта "Актуальнае інтэрв'ю" са старшынёй Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, генерал-маёрам юстыцыі Андрэем Шведам.

Напярэдадні Раства і Новага года тэлеканалы медыяхолдынга прапануюць гледачам эксклюзіўныя трансляцыі і арыгінальныя відэаролікі, тэматычныя праграмы і мастацкія фільмы, а таксама канцэрты класічнай музыкі.