Навіны кампаніі

6 студзеня кінарэжысёр, сцэнарыст, пісьменнік, а з нядаўняга часу і тэлевядучы “Беларусь 3” Уладзімір Арлоў адзначыць 80-гаддзе. З гэтай нагоды тэлеканал прапануе ў эфіры тэматычную праграму “Майстры і куміры”, рэтраспектыўны паказ яго тэлеспекталяў, а таксама чарговы выпуск аўтарскага праекта юбіляра - “Люблю і памятаю”.

Больш за 90 заявак для ўдзелу ў нацыянальным адборачным туры конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" паступіла ў Белтэлерадыёкампанію. Колькасць заявак можа змяніцца, не ўсе прэтэндэнты будуць дапушчаныя да праслухоўвання.

3-5 і 8 студзеня ў вячэрнім эфіры галоўнага тэлеканала краіны гледачы ўбачаць навагоднія выпускі праекта Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі "Актуальнае інтэрв'ю".

7 студзеня праваслаўныя вернікі ва ўсім свеце будуць сустракаць светлае свята Раства Хрыстова. Эксклюзіўныя трансляцыі і тэматычныя праграмы, спецыяльны кінапаказ для ўсёй сям'і і запамінальныя канцэрты ў эфіры тэлеканалаў медыяхолдынга створаць незабыўную святочную атмасферу.

Па выніках конкурсу творчых работ (эсэ) на тэму "Беларуска-кітайскае супрацоўніцтва. Шаўковы шлях і індустрыяльны парк "Вялікі камень" маімі вачамі" выйшла кніга лепшых работ "Адзін пояс - адзін шлях" у маім сэрцы".

Шаноўныя тэлегледачы і радыёслухачы, дарагія сябры! З Раством і Новым годам!

У рамках конкурсу "Я адкрываю Беларусь" творчая каманда міжнароднага спадарожнікавага канала стварыла інтэрактыўны даведнік па Беларусі, які дапаможа яшчэ бліжэй пазнаёміцца з нашай краінай, яе прыродай, славутасцямі, традыцыямі і каштоўнасцямі.

31 снежня ў 21:00 гледачоў тэлеканала "Беларусь 1" чакае галоўны навагодні падарунак - спецыяльны святочны выпуск праекта Агенцтва тэленавін "Галоўны эфір".

28 снежня ў эфіры "Беларусь 1" спецыяльны рэпартаж "Выбуховае задавальненне". Здымачная група АТН даведалася, па якіх прычынах канфіскуюць дзясяткі тысяч адзінак рознай піратэхнікі, да чаго могуць прывесці свавольствы дзяцей і якую цану плацяць за атрыманне задавальнення і адрэналіну.

11 студзеня ў Белтэлерадыёкампаніі пройдзе адкрытае праслухоўванне прэтэндэнтаў нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018". Афіцыйны сайт www.tvr.by па традыцыі будзе весці анлайн-трансляцыю са студыі медыяхолдынга.